Чарговая сустрэча ў рамках прафарыентацыйнай акцыі “Дзень з прадпрыемствам”, якую рэалізуе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, адбылася для старшакласнікаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.
На гэты раз намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Алена Савань запрасіла школьнікаў наведаць Дзятлаўскі ўчастак паштовай сувязі Лідскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”. Алена Мікалаеўна разам з навучэнцамі паразважала, якое важнае значэнне для чалавека мае выбар будучай прафесіі. Спецыяліст патлумачыла, што зрабіць правільны выбар спецыяльнасці будзе лягчэй, калі прайсці прафтэсціраванне з выкарыстаннем лічбавага сэрвісу “Крок у прафесію”. Рэсурс зарыентуе ў вызначэнні найбольш прыдатнай для кожнага канкрэтнага тэстуемага сферы дзейнасці, адпаведна і прафесіі, а таксама на ім можна даведацца аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў.


Начальнік Дзятлаўскага ўчастка паштовай сувязі Наталля Цітова расказала гасцям аб структуры сваёй арганізацыі, асноўных кірунках дзейнасці і запрасіла прайсці ў сартавальныя пакоі паштальёнаў. Навучэнцы ўбачылі, як адбываецца сарціроўка тавараў, лістоў, друкаванай карэспандэнцыі.
Расказала Наталля Мікалаеўна і аб тым, чым займаюцца спецыялісты вузла паштовай сувязі і дзе можна атрымаць адпаведную спецыяльнасць.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#профориентация #почта #школа