Святочная праграма пад такой назвай для сем’яў Дзятлаўшчыны і наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў «Праменьчык» прайшла ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Мерапрыемства падрыхтавалі спецыялісты аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, харэаграфічны гурток «Непаседы» Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава (кіраўнік В. В. Палухіна).
Прывітальным словам адкрыла свята псіхолаг цэнтра В. Г. Ступчык. Яна пажадала прысутным прыемнага сямейнага адпачынку, шчасця і дабрабыту.
У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных», якая праходзіць з 12 мая па 3 чэрвеня 2017 года, выступіў інспектар Дзятлаўскага РАНС С. А. Новік. Ён расказаў аб праблеме дзіцячага свавольства з агнём, нагадаў дзецям і дарослым, як варта паводзіць сябе, каб пазбегнуць надзвычайных сітуацый. Напрыканцы выступлення Сяргей Анатольевіч прапанаваў юным удзельнікам свята апрануцца ў спецвопратку ратаўнікоў. Дзеці зрабілі гэта з вялікім задавальненнем.
Дружнымі апладысментамі сустракалі прысутныя юных танцораў з гуртка «Непаседы». Яны падрыхтавалі да свята танец «Дружба» і полечку. За сваё выступленне выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава атрымалі салодкія падарункі ад старшыні раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Г. Э. Касцюк.
Паўдзельнічаць у вясёлых гульнях і конкурсах дзятву і іх бацькоў запрасілі сонечны клоўн Цяпа (Ганна Харлінская) і яго сябар Бураціна (Марына Варган). Дзеці і дарослыя бегалі ў тапках-хуткаходах, збіралі кветкі і цукеркі, танцавалі танец маленькіх качанят.
Напрыканцы сустрэчы таты і мамы паўдзельнічалі ў сямейных спаборніцтвах: якая каманда хутчэй запляце касу са стужак.
На развітанне ўсе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія пачастункі.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара
В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…
Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…
Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…