У Навагрудку прайшоў занальны этап абласнога моладзевага конкурсу «Аўталэдзі і аўтамэн-2017». Удзел у спаборніцтвах прынялі маладыя вадзіцелі чатырох раёнаў — Навагрудскага, Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага.
Мерапрыемства арганізавана з ініцыятывы абласнога камітэта ГА «БРСМ», дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ, аўташколы, якая функцыянуе на тэрыторыі Гродзеншчыны. Моладзевыя аўтаспаборніцтвы скіраваны на прафілактыку дарожнага траўматызму, прапаганду бяспечных паводзінаў на дарозе, павышэнне прафесіянальнага ўзроўню вадзіцеляў.
Дзятлаўшчыну на занальным этапе прадстаўляла жыхарка райцэнтра Ганна Хамец на аўтамабілі «Аўдзі-80».
Канкурсанткам, якія змагаліся за званне «Аўталэдзі-2017» прапанавалі чаты іспыты: «Візітоўка», «Вопытны вадзіцель», «Дарожны знак», «Тэорыя».
У конкурсе візітовак Ганна Хамец расказала пра сябе ў вершаванай форме. Зазначыла, што яна вопытны вадзіцель з дзесяцігадовым стажам, уважлівая на дарозе, паважае іншых удзельнікаў руху. Яшчэ неабходна было творча прадставіць свой аўтамабіль. Ганна ўпрыгожыла сваю «Аўдзі» вялікай яблыневай кветкай і стужкамі. Машына набыла выгляд бутаньеркі — сімвала моладзевай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі». Аўтаўладальніца патлумачыла, што зрабіла гэта як знак удзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за тое, што сёння можа ездзіць па мірных дарогах Беларусі.
Ганна Хамец без памылак справілася з іспытам «Вопытны вадзіцель», у які ўваходзілі элементы ваджэння «паркоўка», «бокс», «дворык». Яна паказала лепшы час сярод удзельнікаў спаборніцтваў.
Наступны конкурс быў творчы. Удзельніцы павінны былі пафантазіраваць і прыдумаць свой дарожны знак. У Ганны Хамец гэта былі «Дзве далоні» — знак-сімвал. Так вадзіцель абазначыла салідарнасць і ўзаемадапамогу ўдзельнікаў дарожнага руху.
Нялёгкім быў экзамен на веданне дарожных правілаў, але і яго адолелі ўсе ўдзельнікі моладзевага конкурсу.
Напрыканцы спаботніцтваў журы вызначыла лепшых «Аўталэдзі» і «Аўтамэна» раёнаў-удзельнікаў занальнага этапу. Пераможцай сярод дзяўчат-вадзіцеляў стала аўталэдзі з Навагрудскага раёна, якая будзе прадстаўляць наш у зонуна спаборніцтвах у Гродне.
Ганна Хамец атрымала сувенір, грамату за ўдзел у занальным этапе конкурсу і спецыяльны прыз ад Дзятлаўскага раённага камітэта ГА «БРСМ».
І. КАЎКЕЛЬ
НА ФОТАЗДЫМКУ: удзельніца занальных спаборніцтваў «Аўталэдзі і аўтамэн-2017» Ганна Хамец ля сваёй машыны.
Фота П. АДАМЧУКА
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…
Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…
На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…