Што ў зуброў на абед?

Зімовы перыяд няпросты як для людзей, так і для жывёл.

У гэты час задача лясной гаспадаркі – паклапаціцца аб тым, каб звяры спакойна перанеслі зімоўку і не галадалі. Аб праграме харчавання для дзікіх жывёл, багатым рацыёне зуброў і дзяржаўнай падтрымцы ў сферы аховы прыроды расказаў інжынер па паляўнічай гаспадарцы Дзятлаўскага лясгаса Максім Марцукевіч:

– Перыяд падкормкі дзікіх жывёл залежыць ад умоваў надвор’я і прадаўжаецца на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна прыкладна з 10 лістапада па 25 сакавіка. У гэты час мы падкормліваем аленя высакароднага, казулю, лань, зубра, шэрую курапатку. На тэрыторыі Дзятлаўскага лясгаса размешчана каля 100 месцаў для выкладвання солі, а таксама кармушкі для сена, навесы для кармлення зайцаў і шэрай курапаткі. У раёне вёскі Чырвоны Бор размешчаны дзве падкормачныя пляцоўкі для зуброў, якія ў зімовы перыяд канцэнтруюцца ў межах двух кіламетраў ад таго месца, дзе быў вальер.

– Як рыхтуецеся да зімы?

– Падрыхтоўка да падкормкі жывёл у зімовы перыяд пачынаецца з лета, назапашваннем сена займаецца егерская служба лясгаса ў саставе чатырох чалавек.  Сілас, сянаж, кармавыя венікі набываем па дагаворы ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Па дзяржаўнай праграме закупляем для зуброў антыгельмінтныя прэпараты, соль-лізунец, камбікорм. Дарэчы, соль круглы год уваходзіць у рацыён лясных жыхароў, бо з’яўляецца крыніцай вітамінаў і мінеральных рэчываў.

– Хто вырашае, як часта карміць жывёл?

– Тэрміны і нормы падкормкі рэгламентаваны, яны вызначаны пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі. Перыядычнасць залежыць ад таўшчыні снежнага покрыва.

– Ці добра “прыжыліся” зубры на Дзятлаўшчыне?

– Так, за 4 гады іх колькасць павялічылася ўдвая. На 1 сакавіка ў раёне налічвалася 35 асобін зубра. Аднак усе жывёлы адносяцца да асноўнага генафонду, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, паляванне на іх забаронена. Адзначу, што з 2023 года плануецца выдаваць дазвол на адстрэл селекцыйных і трафейных асобін лані.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзятлаўскім лясгасам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

15 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

15 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

15 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

15 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

15 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

15 часов ago