Што варта ведаць пра адкладзены выхад на пенсію?

Пытанне: я працую. У жніўні 2022 года мне спаўняецца 58 гадоў. Збіраюся аформіць пенсію, але ў мяне невялікі стаж, і пенсія, магчыма, будзе невялікая. На сёння гэта не так важна, паколькі працую, а што будзе, калі працаваць ужо не змагу?

Адказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава:

– Вы можаце разгледзець варыянт афіцыйнай адмовы ад атрымання прызначанай пенсіі па ўзросце на перыяд работы з той умовай, каб у наступным яе павялічыць.

Паколькі вы прадоўжыце работу, узровень жыцця ў вас захаваецца, не знізіцца. У далейшым, пасля таго, як вы пакінеце работу, пенсія вам будзе выплачвацца ў больш высокім памеры, таму што ў вас будуць сфарміраваны дадатковыя пенсійныя правы – больш працяглы стаж і яшчэ “прэмія” за работу без атрымання пенсіі, якая, што важна, будзе павялічвацца пры штогадовых павелічэннях пенсіі за тое, што вы пачалі яе атрымліваць пазней, чым маглі б. Таму суадносіны памераў пенсіі з “прэміяй” і пенсіі без “прэміі” (гэта значыць, важкасць даплаты за адкладзены выхад на пенсію) захаваецца ў часе.

Калі вы прымеце рашэнне адмовіцца ад атрымання прызначанай пенсіі па ўзросце, вам трэба:

– у жніўні 2022 года (гэта значыць, у месяцы,  у якім вы набылі права на пенсію) звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і назначыць пенсію па ўзросце;

– паведаміць ва ўпраўленне аб жаданні адмовіцца ад атрымання прызначанай пенсіі на канкрэтны перыяд (афармляецца адпаведнай заявай). Гэта можна зрабіць адначасова з прызначэннем пенсіі ці пазней, калі такое рашэнне вы прымеце ўжо ў перыяд атрымання пенсіі;

– пасля завяршэння выбранага вамі перыяду неатрымання пенсіі  паведаміць ва ўпраўленне аб жаданні аднавіць атрыманне пенсіі з канкрэтнай даты (афармляецца адпаведнай заявай);

– адначасова падаць заяву аб пераразліку пенсіі з улікам дадатковага стажу і “прэміяльнай” даплаты. Пераразлік будзе выкананы з першага чысла месяца, наступнага за месяцам падачы гэтай заявы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

10 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

10 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

10 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

11 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

11 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

12 часов ago