Што трэба ведаць і выконваць, каб пазбегнуць трагедыі

Пашыранае пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце, на якое былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы арганізацый малога бізнесу, прайшло ў Дзятлаве.

Галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Паўловіч расказаў пра вынікі расследавання  няшчаснага выпадку з цяжкімі наступствамі ў ТАА “Агражалезабетон”, выяўленыя пры гэтым парушэнні заканадаўства аб ахове працы. Нагадаў прысутным алгарытм дзеянняў пры такіх здарэннях на вытворчасці, спыніўся на фактах, якія выяўляюцца ў арганізацыях пры правядзенні  маніторынгаў, праверак, разглядзе скаргаў.  

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Дорда расказала аб тыповых парушэннях заканадаўства аб працы наймальнікам: пры парадку прадастаўлення працоўных водпускаў, незахавання графікаў, срокаў выплаты адпускных, рэжыма працы і адпачынку, асабліва пры рабоце ў святы і выхадныя дні, заключэння і падаўжэння кантрактаў, прыёму на работу і звальнення, срокаў выплаты заработнай платы, прымянення мер дысцыплінарнага спагнання і іншых.  Звярнула ўвагу і на зарплаты ў канвертах, што з’яўляецца сур’ёзным парушэннем, за якую наймальнік можа панесці як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць.

На агульных патрабаваннях пажарнай бяспекі ў арганізацыі спыніўся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык.

Ён пазнаёміў прысутных з нарматыўнымі дакументамі, якія абавязковыя для выканання пры арганізацыі работы, бо яны рэгламентуюць парадак захавання і выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Гэта Закон Рэспублікі Беларусь “Аб пажарнай бяспецы”, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь № 82 “Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі”.

Пра правілы эксплуатацыі электраўстановак на вытворчасці, а таксама ў быце падрабязна спыніўся інспектар Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі Валянцін Касцюкевіч. Ён адказаў і на шматлікія пытанні прысутных, якія датычыліся падключэння і эксплуатацыі электра- і цеплаабсталявання, растлумачыў, куды звярнуцца пры ўзнікненні спрэчных пытанняў.

Памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык нагадала санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўмоў працы работнікаў, а таксама пра неабходнасць праходжання перыядычных медыцынскіх аглядаў.

Доказам таму, як неабачлівасць і неасцярожнасць людзей на працоўных месцах можа абярнуцца для іх трагедыяй, стаў фільм, падрыхтаваны Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

3 часа ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

4 часа ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

5 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

6 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

8 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

8 часов ago