Што такое экстрэмізм, і за якія дзеянні давядзецца адказваць?

На Дзятлаўшчыне праходзяць сустрэчы ў працоўных калектывах па прафілактыцы экстрэмізму.

Нормы і патрабаванні заканадаўства ў гэтай сферы работнікам розных галінаў тлумачаць супрацоўнікі пракуратуры, Следчага камітэта, праваахоўнікі.

– Важнейшай умовай існавання любой дзяржавы з’яўляюцца гарантыі грамадскай бяспекі і захаванне канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян, – адзначае пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. – Любы чалавек мае права выказваць сваю пазіцыю, аднак нікому не дазволена парушаць прававыя нормы дзяржавы, асабліва па змяненні канстытуцыйнага ладу і дасягненні ўлады гвалтоўнымі метадамі праз парушэнне законаў. Артыкулам 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначана, што любыя супрацьпраўныя дзеянні караюцца згодна з заканадаўствам.

Чаму для дзяржавы важна змагацца з экстрэмізмам?

Найчасцей даводзіцца чуць, што экстрэмізм – адна з найбольш небяспечных з’яваў, якая ўяўляе пагрозу ўсяму грамадству, прычым як злачынствамі, так і разбурэннем устаноўленых нормаў маралі, правоў, чалавечых каштоўнасцяў, якія з’яўляюцца пэўным спосабам вырашэння сацыяльных супярэчнасцяў у розных сферах чалавечага жыцця. Каб захаваць мір і стабільнасць у грамадстве, дзяржава вымушана сфарміраваць “арсенал” сродкаў супрацьдзеяння такім з’явам.

Як бачым, дзяржава з’яўляецца гарантам бяспекі грамадства, індывіда, існуючага канстытуцыйнага ладу, таму не дзіўна, што яна фарміруе прававы парадак і вызначае контуры пазітыўных і негатыўных паводзінаў, абараняе свой суверэнітэт і сацыяльную стабільнасць у грамадстве.

Што такое экстрэмізм?

Закон Беларусі “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” вызначае гэта паняцце, як дзейнасць грамадзян, іншаземцаў, палітычных партый, грамадскіх, рэлігійных, іншых аб’яднанняў па планаванні пасягальніцтваў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку шляхам: гвалтоўнага іх змянення; захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным чынам; стварэння экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзелу ў ім; распаўсюджвання лжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным, міжнародным становішчы Беларусі, прававым стане яе грамадзян; абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрыдытацыі органаў дзяржкіравання; арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, спалучаных са знішчэннем маёмасці, захопам будынкаў, іншымі дзеяннямі, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзелу ў іх; вырабу, распаўсюджання, захоўвання, перавозкі экстрэмісцкіх матэрыялаў; перашкоды законнай дзейнасці дзяржаўных органаў ЦВК, выбарчых камісій, а таксама адказных асоб гэтых органаў, падману, подкупу, выкарыстання гвалту ў адносінах да іх блізкіх для перашкоды іх законнай дзейнасці ці прымусу да змянення характару гэтай дзейнасці ці з-за помсты за выкананне службовых абавязкаў.

Да экстрэмісцкіх матэрыялаў адносяць прызнаныя судом сімволіку і атрыбутыку, інфармацыйную прадукцыю, прызначаную для публічнай дэманстрацыі і распаўсюджання, у тым ліку для прыцягнення грамадзян у экстрэмісцкую дзейнасць.

Важна памятаць, што любая фізічная асоба, якая мае доступ да электронных сродкаў, можа ствараць, мяняць, распаўсюджваць інфармацыю, аднак пры гэтым строга прытрымлівацца патрабаванняў закона.

Якая адказнасць за экстрэмізм?

Закон Беларусі “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” забараняе распаўсюджанне, дэманстрацыю, выраб, захоўванне, перавозку экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нясуць грамадзяне прававую адказнасць і за экстрэмісцкія дзеянні. Яна можа быць як адміністрацыйнай, так і крымінальнай.

Інтэрнэт – галоўны складальнік медыяпрасторы

Кожны чалавек павінен памятаць, што любыя яго дзеянні ў інтэрнэце не павінны парушаць закон, а таксама, што яны кантралююцца адпаведнымі структурамі.

Перш чым падпісацца на любы канал і чат, паставіць лайк, пракаменціраваць кантэнт, варта задумацца, ці не будзе за гэта ў перспектыве сур’ёзных наступстваў.

На сустрэчах у калектывах праваахоўнікі заклікалі дзятлаўчан яшчэ раз перагледзець свае сацыяльныя сеткі і выдаліць з іх усё, што прызнана экстрэмісцкім.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

3 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

16 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

16 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

18 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

18 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

18 часов ago