Адбыўся планавы савет аддзела адукацыі райвыканкама, удзел у якім прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.

– Педагогі Беларусі актыўна ўключаюцца ў абмеркаванне новага Кодэкса аб адукацыі. Гэты законапраект асноўны для нацыянальнай сістэмы адукацыі, ад таго, як ён будзе вывучаны і распрацаваны, з якім зместам прыняты, залежаць многія кірункі яе далейшага развіцця, – задала тон размове начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус.

Звяртаючыся да прысутных, Уладзімір Сіняк у сваю чаргу падкрэсліў, што яго дэпутацкая дзейнасць скіравана на абарону інтарэсаў выбаршчыкаў. Нягледзячы на тое, што сам ён уваходзіць у камісію па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, як дэпутат, ён прымае ўдзел у абмеркаванні і галасаванні па ўсіх законапраектах, якія паступаюць у Палату прадстаўнікоў, і, каб ведаць, што сёння хвалюе спецыялістаў-практыкаў, стараецца падтрымліваць зваротную сувязь з выбаршчыкамі.

Гаворачы пра падрыхтоўку новага Кодэкса аб адукацыі, Уладзімір Аляксандравіч зазначыў, што ў пастаянную камісію па адукацыі, культуры і навуцы ўжо пачалі паступаць прапановы з рэгіёнаў. Дэпутат падкрэсліў важнасць гэтага працэсу, ад вынікаў якога напрамую залежыць далейшае развіццё нацыянальнага чалавечага капіталу, значыць, і паспяховасць беларускай эканомікі. У новай рэдакцыі Кодэкса асноўны ўхіл неабходна зрабіць на цеснай сувязі адукацыі з навукай і вытворчасцю, раскрыцці творчага патэнцыялу асобы. Навукова-даследчая база вышэйшай школы павінна генерыраваць новыя ідэі, якія дапамогуць беларускім вытворцам выпускаць інавацыйную прадукцыю з вялікім даданым коштам, запатрабаваную на знешнім рынку, і “зарабляць” грошы для краіны і далейшага развіцця беларускай эканомікі і навукі.

Наталля Белаус адзначыла, што сярод пытанняў, найбольш актуальных для сферы адукацыі раёна – недахоп настаўнікаў-прадметнікаў і неабходнасць удасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў. Апошнюю праблему ў васьмі ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна разлічваюць вырашыць з дапамогай рэалізацыі праекта па капітальным рамонце за кошт грантаў Міжнароднага банка развіцця і рэканструкцыі.

Наталля Сяргееўна запэўніла дэпутата, што педагагічным актывам Дзятлаўшчыны ў бліжэйшы час будуць абмеркаваны праблемныя пытанні сферы і падрыхтаваны пакет прапановаў ад нашага раёна для новага Кодэкса аб адукацыі.

Дэпутат паабяцаў, што ўсе яны будуць перададзены ў пастаянную камісію па адукацыі, культуры і навуцы, пазней на кожную з іх прыйдзе афіцыйны адказ.

Размаўляючы з педагогамі, Уладзімір Сіняк не мог не спыніцца і на распрацоўцы галоўнага для нашай краіны законапраекта – новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Плануецца, што змененая Канстытуцыя ў сёлетнім жніўні будзе прадстаўлена кіраўніку дзяржавы, а ў канцы гэтага ці пачатку наступнага года – вынесена на ўсенароднае галасаванне. У канстытуцыйную камісію ўжо паступіла больш за 6 тысяч прапановаў. Магчыма, некаторыя з іх не лягуць у аснову галоўнага дзяржаўнага дакумента, але могуць быць выкарыстаны ў іншых законапраектах. Дэпутат заклікаў і педагогаў Дзятлаўшчыны далучыцца да гэтага працэсу.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации