Што падабаецца турыстам, ведае Анастасія Шавель

Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі па выніках рэспубліканскага конкурсу-канферэнцыі работ даследчага характару па прадмеце “грамадазнаўства” адзначаны праект навучэнкі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Анастасіі Шавель (кіраўнік Марыя Шавель).

Сваю работу “Актыўны турызм на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна: перспектывы развіцця” наша юная зямлячка прэзентавала ў секцыі “Чалавек і сучаснае грамадства”.

– Падрыхтоўка па тэме пачалася яшчэ летам 2023 года ў форме даследавання актыўнага турызму на Дзятлаўшчыне, – расказала Анастасія. – З гэтай работай у лістападзе мы ўжо паўдзельнічалі ў абласным дыстанцыйным этапе конкурсу “Крыштальная Альфа”, дзе заваявалі дыплом ІІ ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Гэта і стала “пуцёўкай” на рэспубліканскі конкурс-канферэнцыю, куды былі накіраваны 3 лепшыя праекты Прынёманскага рэгіёна. Абарона праекта прайшла ў дыстанцыйным фармаце 22 лютага. Вельмі прыемна, што з усёй Гродзенскай вобласці менавіта наша работа адзначана дыпломам ІІ ступені.

– Як лічыш, чаму журы прыняло такое рашэнне?

– Мяркую, праект ацэнены высока, бо і тэма выбрана сур’ёзная, даследаванне праводзілася мэтанакіравана, мы справіліся з вялікім аб’ёмам работы, наладзілі супрацоўніцтва з інвестарамі, гэта быў значны працэс, і ён не застаўся па-за ўвагай. Наогул, падрыхтоўка стартавала нават да пачатку самога даследавання, калі загадчык і галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда і Наталля Калодка прапанавалі нам паўдзельнічаць у адкрыцці турысцкага маршруту № 469 “Партызанскай сцежкай па Ліпічанскай пушчы”, дзе даверылі нашай установе самы адказны ўчастак – тэатралізаваную пастаноўку “Адзін дзень з жыцця партызанскага лагера”. Так нас зацікавіў менавіта актыўны турызм, бо маршрут № 469 – веласіпедны.

Важнай задачай было распрацаваць практычныя рэкамендацыі па папулярызацыі актыўнага турызму ў раёне. Аднак мы не толькі іх распрацавалі, але і можам прапанаваць дапамогу турыстычнаму інфармацыйнаму цэнтру ў вырабе брэндзінгавай прадукцыі: 3D-шахматы, настольныя гульні, даведнікі.

– Што ў перспектыўных планах?

– Мы хацелі б укараніць свае рэкамендацыі праз распрацоўку новых дыстанцыйных турыстычных паслугаў: дапамагчы ТІЦ стварыць сайт, дзе людзі змогуць не толькі пазнаёміцца з вядомымі мясцінамі нашага раёна, але і анлайн забраніраваць пуцёўкі, заказаць экскурсіі, агледзець брэндзінгавую прадукцыю, выбраць для сябе найбольш цікавыя маршруты. Гэта дазволіць прывабіць да адпачынку на Дзятлаўшчыне не толькі дарослую аўдыторыю, але і навучэнцаў, маладыя сем’і.

– Табе асабіста што дала работа над праектам?

– У час яе я зразумела, што сваю будучую прафесію хачу звязаць з камп’ютарнымі тэхналогіямі. У мяне гэта някепска атрымліваецца. Мяркую, такім чынам змагу прадоўжыць самаўдасканаленне, каб потым уносіць карысны ўклад у развіццё нашага грамадства, паляпшаць якасць жыцця беларусаў, працаваць дзеля дабрабыту Радзімы.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago