Не да дабра, а на лаву падсудных

Народная мудрасць сцвярджае, а жыццё пацвярджае, што п’янства да дабра не даводзіць.

У парадку паскоранай вытворчасці пракуратура Дзятлаўскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 32-гадовага грамадзяніна Г. у наўмысным пашкоджанні чужой маёмасці і нанясенні ўрону ў значным памеры.

Новае злачынства жыхар раёна ўчыніў ва ўмовах нязнятай і непагашанай судзімасці, што сведчыць аб тым, што на шлях выпраўлення ён не стаў.

У адзін з вераснёўскіх дзён 2023 года ў стане алкагольнага ап’янення, на глебе рэўнасці, мужчына сеў за руль свайго аўтамабіля “Аўдзі 80” і на ім “пратараніў” прыпаркаваны ў двары жылога дома ў гарпасёлку “БМВ 318D”, які належаў грамадзяніну З.

Чужой машыне былі нанесены сур’ёзныя пашкоджанні, а яе гаспадару – матэрыяльны ўрон у памеры 3263 рублёў або 88,2 базавых велічыняў, што лічыцца шкодай у значным памеры.

Абвінавачаны раней быў судзімы, у тым ліку за злачынствы супраць жыцця і здароўя, не працаваў, стаяў на прафілактычным уліку ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

Пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры раёна прыйшлі да высновы, што абвінавачанне абгрунтаванае, абставіны злачынства даследаваны аб’ектыўна, таму пагадзіліся з кваліфікацыяй супрацьпраўнага ўчынку: “наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці”.

Судом раёна на грамадзяніна Г. вынесены абвінаваўчы прысуд і вызначана пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту з выкарыстаннем канфіскацыі аўтамабіля “Аўдзі 80”.

Прысуд не абскарджаны і не апратэставаны, набыў законную сілу.

Варта ўзгадаць і яшчэ адзін факт: у маі 2023 года пракуратурай раёна на грамадзяніна Г. ужо ўзбуджалася крымінальная справа за наўмыснае нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў сужыцельцы, а ў чэрвені за гэты супрацьпраўны ўчынак судом раёна ён быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Нават гэта яшчэ не “канец гісторыі”: за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення грамадзянін Г. прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штрафу ў памеры 7400 рублёў, пазбаўлены ён і права займацца пэўнай дзейнасцю на працягу 5 гадоў.

Як ні сумна, але асноўнымі прычынамі ўчынення пераважнай большасці злачынстваў і правапарушэнняў застаюцца працяглае ўжыванне спіртных напояў і адсутнасць імкнення прытрымлівацца законапаслухмянага ладу жыцця.

Віталій ЮРГО,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

59 минут ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

2 часа ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

3 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

15 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

15 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

1 день ago