Летнік “Юныя археолагі” працуе ў раёне ўжо не першы год.
Вось і сёлета ён адчыніў дзверы для навучэнцаў 10-11 класаў дзятлаўскай гімназіі № 1, неабыякавых да гісторыі роднага краю.
Як расказала Алена Радомская, дырэктар летніка “Юныя археолагі”, ніводнага дня выхаванцы не сядзелі без справы: паспелі пабываць і на раскопках у вёсцы Санюкі, і на экскурсіях у Смаргоні і Мінску, і ў археалагічнай экспедыцыі ў вёску Засецце. Акрамя гэтага, школьнікаў чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма: паход у кіно, сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый раёна, разнастайныя акцыі, квэсты і конкурсы.
У Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны яны прынялі ўдзел у акцыі “22 чэрвеня роўна ў чатыры гадзіны…” і запалілі свечкі ля абеліска Славы ў горадзе Дзятлаве.
‒ Праграма летніка была вельмі цікавая. Асабліва запомніўся першы дзень, калі мы прайшлі “прысвячэнне ў археолагі”, самастойна паставілі палатачны лагер і пазнаёміліся адзін з адным у нефармальнай абстаноўцы, ‒ падзялілася ўражаннямі Дар’я Страхоўская, выхаванка “Юных археолагаў”. ‒ Вельмі цікава было прыняць удзел у раскопках і ўвогуле даведацца, што значыць на самой справе быць археолагам. Гэта фізічна цяжкая, але вельмі карысная праца. Менавіта дзякуючы археалогіі, мы можам даведацца, як жылі людзі шмат гадоў таму, паглядзець на асаблівасці іх культуры і побыту. Было прыемна дакрануцца да мінуўшчыны, пазнаёміцца з новымі людзьмі і ўнесці асабісты ўклад у працэс даследавання гісторыі і культуры роднай краіны.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…
В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…
На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…