Міхаіл Ступчык, начальнік Дзятлаўскага раёна электрычных сетак:
– Сёння я прыйшоў рэалізаваць сваё права выбару нашай будучыні. Я галасую за мудрыя рашэнні, якія дазволяць нам рухацца наперад, набываць упэўненасць у будучыні, спадзявацца на самыя найлепшыя перспектывы для нашага народа. Я лічу, што выбраў чалавека, які будзе падтрымліваць развіццё нашага раёна ў бліжэйшыя гады, рабіць усё для паляпшэння дабрабыту дзятлаўчан.
Сяргей Малышчык, грамадскі інспектар па ахове працы раённага аб’яднання прафсаюзаў, наведаў Ленінскі выбарчы ўчастак для галасавання з жонкай Галінай Віктараўнай:
– Я ўпэўнены, што ў склад новага Парламента ўвойдуць высокаадукаваныя людзі, сапраўдныя прафесіяналы, – адказаў на пытанне пра якасці новаабраных дэпутатаў Сяргей Уладзіміравіч. – Яны будуць належным чынам клапаціцца як пра ўнутраную, так і пра знешнюю палітыку нашай дзяржавы.
На Дварэцкім участку № 8 галасаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Для яго гэты дзень адметны яшчэ і тым, што на 17 лістапада прыпадае і дзень выбараў, і прафесійнае свята аграрыяў – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Карыстаючыся выпадкам, Уладзімір Фёдаравіч павіншаваў усіх, хто заняты ў сельскай гаспадарцы і на перапрацоўчых прадпрыемствах, са святам, пажадаў далейшых поспехаў і важкіх набыткаў.
А новаабраныя дэпутаты, спадзяецца, будуць працаваць без папулізму, на карысць росквіту дзяржавы, павышэння дабрабыту вяскоўцаў.
Іна ЯЎСЕЙЧЫК
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…
Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…
Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…
17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…