Што абмяркоўвалі святары і кіраўніцтва раёна?

Адбылася традыцыйная сустрэча святароў Дзятлаўшчыны з прадстаўнікамі органаў мясцовай заканадаўчай і выканаўчай улады, дзяржаўных арганізацый.

Былі абмеркаваны кірункі супрацоўніцтва паміж кіраўніцтвам раёна і духавенствам, сярод якіх узаемадзеянне ў фарміраванні сацыяльнага і духоўнага здароўя насельніцтва, маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне інстытута сям’і, прафілактыка правапарушэнняў, п’янства, абортаў, папярэджанне распаўсюджвання псеўдарэлігійных, дэструктыўных арганізацый.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі зазначыў, што на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны праваслаўныя, рымска-каталіцкія рэлігійныя абшчыны, хрысціяне веры евангельскай і евангельскія хрысціяне-баптысты. Паміж вернікамі канфесій пануе атмасфера ўзаемапавагі і дыялогу, духавенства актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, а хрысціянскія традыцыі аказваюць уплыў на многія сферы жыцця. Ён заклікаў духавенства да канструктыўнага дыялога аб супрацоўніцтве па ўмацаванні міру і дабрабыту на тэрыторыі нашага раёна.

Як органы раённай улады ўзаемадзейнічаюць з рэлігійнымі арганізацыямі і ў якім кірунку будзе развівацца гэта партнёрства, расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Марына Абрамчык. Яна зазначыла, што сярод справаў, да якіх далучаюцца святары, на першы план выходзяць: духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і могілак, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка злачыннасці і безнагляднасці, дапамога шматдзетным сем’ям і пажылым людзям. Станоўчымі вынікамі супрацоўніцтва Данілавіцкага сельвыканкама з настаяцелямі мясцовых прыходаў падзялілася старшыня сельвыканкама Ганна Жых. Яна адзначыла, што ў 2020 годзе ў аграгарадку Круцілавічы адбылася знакавая падзея: для вернікаў адкрыў свае дзверы храм у гонар іконы Божай Маці “Усецарыца”. Словы падзякі Ганна Жых выказала на адрас усіх святароў сельсавета за тое, што прымаюць удзел у многіх важных справах па падтрымцы неабароненых катэгорый мясцовых жыхароў.

Аб супрацоўніцтве з рэлігійнымі арганізацыямі расказала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. Яна зазначыла, што святары прымаюць удзел у сходах “Школы сацыяльнага работніка”, рэгулярна наведваюць аддзяленні для пажылых людзей, кватэру і дом сумеснага самастойнага пражывання, дапамагаюць наладзіць узаемаадносіны ў ненадзейных сем’ях, арганізоўваюць паломніцтвы да святынь, праводзяць духоўныя гутаркі.

З вынікамі супрацьпажарнай праверкі культавых аб’ектаў Дзятлаўшчыны ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. Выяўленыя недахопы тычыліся адсутнасці ў некаторых храмах аўтаматычных сістэм пажарнай сігналізацыі, тэхнічнага стану маланкааховы, іх укамплектаванасці супрацьпажарным інвентаром.

Ад імя святароў Дзятлаўшчыны за падтрымку раённай уладзе падзякаваў протаіерэй Валерый Мануйла. Айцец Валерый пажадаў дзятлаўчанам быць уважлівымі адзін да аднаго, бо кожны з нас жыве, каб пакінуць аб сабе добры знак.

Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў святарам за супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, заклікаў іх прадоўжыць сумесную работу, звяртаючы больш увагі на заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, захаванне супрацьпажарнай бяспекі і санітарных нормаў у храмах, беражлівыя адносіны да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, развіццё турыстычнай прывабнасці раёна. Сваё выступленне Андрэй Уладзіміравіч завяршыў на прыемнай ноце: ён нагадаў, што 11 чэрвеня адзін з найбольш вядомых гісторыка-культурных аб’ектаў раёна – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава – адзначыць сваё 375-годдзе.

Ірына СТЫРНІК    

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

8 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

10 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

10 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago