10 снежня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла першая ў нашым раёне дыялогавая пляцоўка.
Сустрэчу адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён нагадаў прысутным, што наша краіна знаходзіцца на парозе значнай палітычнай падзеі – Усебеларускага народнага сходу. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, на нарадзе па падрыхтоўцы гэтага маштабнага форуму, Усебеларускі народны сход павінен стаць пляцоўкай для рэальнага дыялогу па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Згодна з Распараджэннем Прэзідэнта ад 29 кастрычніка 2020 года № 212 “Аб падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу”, створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага форуму пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі. У Распараджэнні дадзены даручэнні стварыць такія ж тэрытарыяльныя камітэты. Дзятлаўскім райвыканкамам было прынята Рашэнне па стварэнні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Узначаліў яго старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, а ў склад камітэта ўвайшлі – старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыні грамадскіх аб’яднанняў.
Аляксандр Бараноўскі выказаў спадзяванне, што на першай у раёне дыялогавай пляцоўцы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні адміністрацыйнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, прагучаць канструкцыйныя прапановы для далейшага развіцця нашай краіны, павышэння эфектыўнасці палітычнага, эканамічнага, сацыяльна-культурнага будаўніцтва ў інтарэсах беларускіх грамадзян.
У абмеркаванні прымалі ўдзел прадстаўнікі розных галінаў і прафесій. Гэта дэпутаты Гродзенскага абласнога і Дзятлаўскага раённага Саветаў дэпутатаў, кіраўніцтва райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і партый, кіраўнікі арганізацый, грамадскія актывісты. Усе яны маглі ўносіць прапановы, агучваць праблемныя пытанні і ініцыятывы ў розных сферах дзейнасці.
Вынікі работы эканомікі Дзятлаўскага раёна за пяцігодку падвёў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко.
Затым прысутныя актыўна ўключыліся ў дыялог. Прагучалі розныя прапановы. Сярод іх – афіцыйна павялічыць моладзевы ўзрост да 35 гадоў для падаўжэння перыяду карыстання адпаведнымі льготамі і сацыяльнымі гарантыямі. Увесці льготы для самых актыўных валанцёраў, напрыклад, бясплатны праезд на гарадскім транспарце. Заканадаўча замацаваць магчымасць аплаты бальнічных лістоў для нядаўна нанятых работнікаў, на якіх наймальнік яшчэ не выплаціў сродкі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Ішла гутарка і аб удасканаленні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, павышэнні паўнамоцтваў кіраўнікоў адміністрацый, фарміраванні асобнага бюджэту, які тэрытарыяльная адміністрацыя можа выкарыстоўваць на свае патрэбы. Была заяўлена ідэя аб назапашвальным пенсійным страхаванні, сродкамі якога ў выпадку заўчаснай смерці работніка могуць скарыстацца яго дзеці. Вялася гутарка аб фарміраванні дадатковых сродкаў для аплаты праезду і найму жылля маладым спецыялістам. Прагучала ініцыятыва пабудаваць у Дзятлаве недарагі, магчыма каркасна-тэнтавы, спартыўны аб’ект для круглагадзічных трэніровак. Былі і іншыя прапановы.
Усе яны будуць абагулены і ўнесены ў адзін дакумент, які ў далейшым накіруюць у адпаведную камісію для наступнага абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.
Ірына СТЫРНІК
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…