Нядаўна ў двары каля дома № 6 па вуліцы Чырвонаармейскай адбыўся сход, у якім прынялі ўдзел яго жыхары, адміністрацыя Дзятлаўскага РУП ЖКГ і прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі ТАА “Буркум”. Аб чым ішла размова, расказаў дырэктар жылкамунгаса Васіль Пяцюк:

– Такія сустрэчы – звычайная практыка перад пачаткам маштабных будаўнічых работ у шматкватэрных дамах.  У іх удзельнічаюць жыхары дома, дзе плануецца капітальны рамонт, прадстаўнікі заказчыка работ (Дзятлаўскае РУП ЖКГ) і падрадчыка. Мерапрыемства праводзіцца, каб агучыць жыльцам кватэр праблемныя моманты, вырашыць пытанні арганізацыйнага характару, у тым ліку прадастаўленне доступу да жылых і падвальных памяшканняў, сетак водазабеспячэння і водаадвядзення. Знаёмім людзей з пералікам запланаваных работ і іх ходам. Часта людзі не зусім дакладна ўсведамляюць, што ўваходзіць у пералік капітальнага рамонту, а што з’яўляецца ўласнасцю і сферай адказнасці самога ўласніка кватэры. Усё падрабязна тлумачым, падпісваем пратакол і толькі пасля гэтага прыступаем да рэалізацыі праекта.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации