Вучні 3-9 класаў разам з педагогамі адправіліся на экскурсію ў горад Мінск, дзе наведалі шмат цікавых і карысных месцаў.
У рамках раённага праекта «Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню!», прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, навучэнцы наведалі мемарыяльны комплекс «Курган Славы», а таксама помнік-танк «Доблесным воінам 4-й гвардзейскай Мінскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава 1-й ступені танкавай брыгады другога гвардзейскага корпуса, якія першымі ўступілі ў горад Мінск 3 ліпеня 1944 года пры вызваленні яго ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Прайшоўшы па алеі перад Курганам Славы, вучні пазнаёміліся са звесткамі аб аперацыі пад назвай «Баграціён», якая праходзіла тут у ліпені 1944 года. Перамогай савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі скончылася гэтая аперацыя 11 ліпеня. Пазнавальным для вучняў стала знаёмства з ваеннай тэхнікай, якая размешчана непадалёку ад Кургана.
Не засталіся абыякавымі ні дзеці, ні педагогі ад наведвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экскурсавод зацікавіла вучняў незвычайнай экскурсіяй, а таксама гістарычнымі фактамі будаўніцтва сацыяльна-культурнага цэнтра.
Завяршэннем экскурсіі стала наведванне Беларускага дзяржаўнага цырка. Захапляльная двухгадзінная праграма, прысвечаная 60-годдзю Белдзяржцырка, не пакінула абыякавымі ўсіх навучэнцаў. Артысты з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа пакарылі сэрцы юных наведвальнікаў, аднак нумары з удзелам жывёл найбольш спадабаліся дзецям.
Па дарозе дамоў дзеці яшчэ доўга абмяркоўвалі ўбачанае: хлапчукі размаўлялі пра ваенную тэхніку, дзяўчынкі захапляліся выступленнем гімнастак. А некаторыя навучэнцы ўжо марылі аб новай паездцы ў час летніх канікулаў.
С. Юрчык,
класны кіраўнік 4 класа,
І. Альшэўская,
класны кіраўнік 5 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…