Так называлася інфармацыйная гадзіна, якая прайшла ў 7 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках акцыі “Беларусь – эфектыўная краіна”.
Дзеці даведаліся пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, пра спосабы энергазберажэння, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і побыце, зразумелі, што эканомія энергіі дазволіць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя, а таксама гэта выгадна эканамічна, бо зберажэ грошы бацькоў.
На вуліцах вучні раздалі жыхарам горада лістоўкі “Вучымся берагчы энергію правільна”.
Падарожжа па роднай Беларусі
У рамках Года міру і стварэння навучэнцы 8-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведалі агратурыстычны комплекс “Каробчыцы”. Дзякуючы гэтаму падарожжу, дзеці змаглі пагрузіцца ў мінулае краіны, атрымаць асалоду ад прыгажосці беларускай прыроды, пабылі ў дэндрапарку, на дзіцячай пляцоўцы.
Таксама пабывалі ў гісторыка-культурным комплексе “Гродзенская крэпасць-партызанскі лагер”, дзе даведаліся, што землі, размешчаныя на подступах да Гродна, не раз станавіліся арэнай жорсткіх бітваў, ушанавалі ў капліцы памяць аб загінулых, у якой размешчана Аўгустоўская ікона Божай Маці, шанаваная ікона Багародзіцы, напісаная ў памяць аб яе з’яве ў 1914 годзе рускім салдатам перад бітвай пад Аўгустовым, і якая адзначала іх перамогу. Таксама ўбачылі зенітныя пазіцыі, наведалі фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці, перанесліся ў перыяд партызанскага руху часоў Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з умовамі жыцця ў партызанскім лагеры, выставай ваеннай тэхнікі, умовамі навучання ў лясной школе. Закончылася паездка катаннем на каньках у гандлёвым цэнтры “Трыніці”.
Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…