Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян. А што ты зрабіў для Беларусі?

Раённай флэш-акцыі “#Дзятлаўшчына ў фармаце 9Д” у рамках абласнога патрыятычнага марафону “А што ты зрабіў для Беларусі?” дадзены старт у шосты школьны дзень ва ўстановах адукацыі раёна.

У гімназіі № 1 горада Дзятлава навучэнцы 1-11 класаў, у тым ліку актыў пярвічнай арганізацыі ГА “БРПА” і “БРСМ”, вучнёўскі савет гімназіі, прынялі  ўдзел у працоўным дэсанце, прадэманстраваўшы не толькі працавітасць, але і шчыры клопат аб роднай зямлі. Акцыя аб’яднала школьнікаў усіх узростаў у агульнай справе навядзення парадку і захавання прыгажосці Дзятлаўшчыны.

Навучэнцы і работнікі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна прынялі ўдзел у працоўных дэсантах і экіпажах па навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі, у лесапарку і каля абеліска аграгарадка Гезгалы. Навучэнцы 10-11 класаў аказалі дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Нагародавічы.

У Вензавецкай базавай школе прайшла працоўная акцыя “Чысты двор”, у час якой было ўбрана апалае лісце на прышкольнай тэрыторыі.

У Дварэцкай сярэдняй школе навучэнцы дружна паўдзельнічалі ў працоўным дэсанце “Квітней, мой сад!”: падгрэблі лісце,  абкапалі маладыя саджанцы, падрыхтавалі да зімоўкі садовыя дрэўцы. Таксама прыбралі тэрыторыю помніка загінулым воінам ад асенняга лісця і сухой травы.

Цімураўскія атрады Казлоўшчынскай сярэдняй школы правялі ўборку тэрыторыі помнікаў загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў гарпасёлку Казлоўшчына. Школьнікі прыбралі прылеглую тэрыторыю, выпалалі пустазелле, пачысцілі клумбы з кветкамі ад сухой травы, сабралі смецце.

Навучэнцы 8-9 класаў Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у аперацыі “Абеліск” па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх пахаванняў. Гэта не проста жаданне зрабіць тэрыторыю больш чыстай і акуратнай, а даніна памяці і бясконцай падзякі тым, дзякуючы каму сёння ёсць мы і мірнае сонечнае неба над нашай галавой.

На працягу некалькіх гадзін працы актыўныя ўдзельнікі працоўнай суботы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прывялі ў парадак двор школы, тэрыторыю памятнага знака ў вёсцы Хадзяўляны на месцы гібелі 14 чырвонаармейцаў, помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў Дзятлаве.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago