Адкрытая размова. Ведаць, каб абараніць

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы адбылася адкрытая размова “Прыкметы ўжывання псіхаактыўных рэчываў непаўналетнімі: распазнанне і прафілактыка негатыўных наступстваў”. Экспертам сустрэчы стаў доктар нарколаг-псіхіятр Дзятлаўскай ЦРБ.

У ходзе гутаркі з навучэнцамі былі падрабязна разабраны ключавыя маркеры, якія могуць указваць на ўжыванне псіхаактыўных рэчываў. Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывой дыскусіі. Удзельнікі актыўна задавалі спецыялісту вострыя пытанні.

Асаблівы акцэнт у выступленні быў зроблены на важнасці ранняга выяўлення праблемы. Доктар асабліва адзначыў, што падлеткавы арганізм вельмі ўразлівы: нават кароткачасовае ўжыванне такіх рэчываў можа прывесці да незваротных змен у развіцці мозгу і псіхікі.

Падобныя сустрэчы спрыяюць фарміраванню адказных адносінаў да ўласнага здароўя і стварэнню бяспечнага асяроддзя для развіцця маладога пакалення.

Што напісалі дзеці на “Дрэве памяці”?

У 3 класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная трагічным старонкам гісторыі – лёсу яўрэйскага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўны акцэнт быў зроблены на навучанні школьнікаў рабоце з гістарычнымі крыніцамі. Дзеці вучыліся адрозніваць гістарычную фатаграфію ад сучаснай, аналізавалі подпісы да здымкаў Магілёўскага гета 1941 года, чыталі фрагменты ўспамінаў вязняў Мінскага гета. Кульмінацыяй занятку стала калектыўная творчая праца “Дрэва памяці”, на лісточках якога хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі найважнейшыя для сябе словы – мір, жыццё, дабрыня.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК                                                                    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации