Школьны мерыдыян

Каманда “Біяшчыт” пакарае Аграгіяду-2026

Навучэнцы аграрнага класа Дварэцкай сярэдняй школы паспяхова прадставілі Дзятлаўскі раён на рэспубліканскім аграрна-педагагічным форуме “Аграгіяда-2026”. Па выніках трохдзённага адукацыйнага марафону ў Гродне каманда “Біяшчыт”  заваявала сертыфікат пераможцы ў намінацыі “Лепшая візітоўка каманды” і дыплом удзельніка мерапрыемства для навучэнцаў профільных класаў аграрнай накіраванасці.

Калі гісторыя абядноўвае

Гімназія № 1 горада Дзятлава паслядоўна ўмацоўвае міжнародныя адукацыйныя сувязі, актыўна ўдзельнічаючы ў рабоце Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У 2026 годзе педагогі і навучэнцы годна прадставілі ўстанову на IV сезоне Фестывалю школьных музеяў “Ніколі не забудзем”. Настаўніца гісторыі, кіраўнік музея “Гісторыя і культура народаў Дзятлаўшчыны” Алена Радомская ўдастоена падзячнага ліста за актыўны ўдзел. Навучэнцы старэйшых класаў Яўгенія Радомская, Ганна Сіневіч (11 клас), Лізавета Юргель (10 клас) сталі ўладальнікамі дыпломаў І ступені. Іх працы вылучаліся глыбінёй даследавання, змястоўнасцю і паважлівым стаўленнем да гістарычнай спадчыны.

Жаночы твар вайны

Мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Дзеці даведаліся, як жылі, любілі і верылі ў Перамогу жанчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, як працавалі ў тыле, ваявалі ў небе і партызанскіх атрадах, абмеркавалі самаадданасць медсясцёр, адвагу партызанак і стойкасць працаўніц тылу – тых, хто ўнёс неацэнны ўклад у Перамогу.

Іх гісторыі – гэта прыклад гераічнасці і мужнасці, які натхняе нас і сёння. Іх лёсы не вымераць звыклай мерай, і жыць ім вечна – ва ўдзячнай памяці народнай, у кветках, вясновым ззянні бярозак, у першых кроках дзяцей па той зямлі, якую яны абаранілі.

Умей сказаць “не”

Для навучэнцаў 6-х класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы праведзена інфармацыйная гадзіна “Без падману: лёгкіх наркотыкаў няма”. Школьнікі разважалі аб праблеме распаўсюджвання наркаманіі ў нашай краіне, як маладыя людзі могуць быць уцягнуты ў гэта, якая адказнасць пагражае закладчыкам за тое, што некаторыя лічаць лёгкім заробкам. Навучэнцы прыйшлі да высновы: кожны павінен ведаць і памятаць, што жыццё – гэта найвялікшая каштоўнасць, патрэбна берагчы яго, умець сказаць “не”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В учреждениях образования стартовали «Уроки безопасности»

С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…

4 часа ago

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

12 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

12 часов ago

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…

13 часов ago

Сям’я Лях з Дзятлава прадставіць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу “Сям’я года”

Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…

13 часов ago

Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…

14 часов ago