Падарожжа ў горад Добрых сяброў
У 1 класе Казлоўшчынскай сярэдняй школы адбылося пазнавальнае мерапрыемства ў рамках PR-акцыі “Свет без жорсткасці і гвалту. Галоўныя інструменты – інтэрактыўныя заданні, творчасць і жывыя стасункі. Школьнікі адправіліся ў падарожжа ў горад Добрых сяброў, дзе вучыліся гаварыць адзін аднаму кампліменты, дарылі ўсмешкі, выконвалі камандныя заданні. Кульмінацыяй падарожжа стала стварэнне агульнага плаката “Запалі акно дабрыні”.
“Стоп, булінг. Скажам булінгу “не”
Класная гадзіна пад такой назвай прайшла з навучэнцамі 6 “Б” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Падчас адкрытай размовы дзеці разважалі пра паняцці “булінг, кібербулінг”, знайшлі адказы на пытанні, што рабіць, калі ты стаў ахвярай, калі бачыш, што з кагосьці здзекуюцца, калі сам з’яўляешся агрэсарам. Абмеркавалі сітуацыі, якія могуць адбывацца ў школьным жыцці. Нагадалі аб магчымасцях атрымання псіхалагічнай дапамогі па тэлефонах даверу і гарачых ліній.
Пра бяспечны інтэрнэт
З навучэнцамі 6 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках рэспубліканскай акцыі “Стоп кібермахлярам” прайшло мерапрыемства “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт”. Школьнікі яшчэ раз успомнілі, як распазнаваць тыповыя хітрыкі кібермахляроў: фішынгавыя лісты з просьбай пацвердзіць даныя, падробленыя сайты банкаў, званкі ад “супрацоўнікаў міліцыі” або “выйгрышныя” SMS з патрабаваннямі аплаціць “камісію”, паглядзелі відэа з гісторыямі падлеткаў, якія трапілі ў пастку анлайн.
Паважаючы іншых – паважаеш сябе
У 2 класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы адбылася гадзіна стасункаў “Павага да навакольных” у рамках праграмы тэматычных заняткаў “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”. Другакласнікі працавалі ў парах і групах: выбіралі якасці, годныя павагі, абмяркоўвалі палітру ветлівасці, успаміналі добрыя справы, якія здзейснілі нядаўна, гулялі ў “Слоўнік ветлівых слоў”, замацоўваючы этыкетныя формулы.
Творым і расцём
У дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава была арганізавана сустрэча “Творым і расцём: як маляванне і здаровы лад жыцця аб’ядноўваюць сям’ю”. Бацькі выхаванцаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа. Разам з педагогамі яны асвойвалі нетрадыцыйныя тэхнікі малявання: ватнымі палачкамі, паралонам, трубачкамі. Менавіта так кожны дзень робяць іх малышы ў дзіцячым садзе. Гэта развівае дробную маторыку, маўленне, уяўленне, здымае стрэс і дорыць радасць, а яшчэ – выдатны спосаб правесці час з дзіцем дома.
Падчас мазгавога штурму мамы і таты дзяліліся сакрэтамі сямейнага здароўя: ад правільнага харчавання да традыцыі вячэрніх абдымкаў.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…