Дзякуй, што навучылі!
Выхаванцы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава пабывалі ў РАНС, а яго супрацоўнікі сталі гасцямі дзіцячага сада.

Ратаўнікі даступна патлумачылі дзецям, як правільна выклікаць пажарных або хуткую дапамогу і чаму нельга тэлефанаваць дзеля жарту; чаму запалкі не цацка, а прас нельга пакідаць уключаным; як паводзіць сябе, калі здарыўся пажар. Выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі пра агонь, ваду і небяспечныя сітуацыі, а ў падарунак кожны атрымаў наклейку “Дзякуй, што навучылі! ”.

Дапамога побач

У рамках PR-акцыі “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” педагог сацыяльны Казлоўшчынскай сярэдняй школы нагадала навучэнцам аб існаванні рэспубліканскай тэлефоннай гарачай лініі па аказанні дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю, пазнаёміла з буклетам “Рэгіянальная дапамога Гродзенскай вобласці непаўналетнім, якія пацярпелі ад сексуальнага насілля”, акцэнтавала ўвагу на змяненнях у Законе “Аб правах дзіцяці”, расказала, куды можна звярнуцца па дапамогу, калі пакутуеце ад хатняга гвалту.

Мы разам!

Навучэнцы 7 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава сталі ўдзельнікамі класнай гадзіны “Мой псіхалагічны дабрабыт: камунікатыўныя навыкі”. На мерапрыемстве гімназісты пагрузіліся ў свет камунікацый, дзе даведаліся пра важнасць стасункаў і іх уплыў на паўсядзённыя сітуацыі. Псіхолаг гімназіі прапанавала здзейсніць падарожжа па незвычайных астравах. У ходзе гульні ўдзельнікі навучыліся прымяняць метады, якія дапамагаюць паспяхова вырашаць спрэчныя сітуацыі, кожны змог паспрабаваць свае сілы на практыцы, атрымліваючы пры гэтым карысныя навыкі для стасункаў.

Бяспека пачынаецца з клопату

Атрад юных пажарных-ратаўнікоў Дварэцкай сярэдняй школы далучыўся да ўдзелу ў рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”. Для вучняў пачатковых класаў яны правялі хвілінку бяспекі “Агонь не гульня”, з навучэнцамі 5-8 класаў – інтэрактыўную гутарку “Што я ведаю пра работу пажарных?”. Сярод жыхароў аграгарадка яны распаўсюджвалі буклеты, нагадвалі пра простыя правілы захавання пажарнай бяспекі ў доме, на прысядзібным участку. Таксама раілі жыхарам устанавіць у жылых пакоях пажарны апавяшчальнік, які не раз ратаваў людзей ад бяды.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga