Вазьмі часцінку дабра

У рамках раённай PR-акцыі “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” навучэнцы 9 “Б” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы арганізавалі акцыю па расклейцы аб’яваў “Вазьмі трошкі любові і падары іншаму”, “Вазьмі часцінку дабра”. Галоўнымі складнікамі акцыі сталі радасць, добры настрой і ўсмешкі на тварах усіх яе ўдзельнікаў.

Навучэнцамі 7-11 класаў была праведзена акцыя “Гэта рука нікога не пакрыўдзіць”, накіраваная на недапушчэнне жорсткага стаўлення да навакольных. Акцыя дапамагла стварыць ва ўстанове атмасферу сяброўства і ўзаемаразумення.

Разам з татам мы мацнейшыя

Пад такой назвай у Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшло спартыўнае свята. Таты і дзеці разам спаборнічалі ў эстафетах, даказваючы, што сумесныя намаганні робяць кожнага мацнейшым. Удзельнікі паказалі спрыт, сілу, азарт, кемлівасць, камандны дух, а ўзамен атрымалі фота на памяць. Мерапрыемства стала сапраўдным святам здароўя, згуртаванасці, дружбы і радасці.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации