Школьны мерыдыян

Пакуль мы памятаем, будзем жыць

У 7 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла інфармацыйная гадзіна “Закон Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа”: захоўваючы памяць у імя будучыні”. Дзеці чыталі вучэбны дапаможнік па тэме, слухалі запісы ўспамінаў відавочцаў, якія выжылі, аб страшных зверствах, учыненых фашыстамі ў дачыненні да мірных грамадзян на беларускай зямлі, нагадалі аб велізарнай колькасці беларускіх вёсак, якія былі спаленыя і знішчаныя разам з іх жыхарамі. Гімназісты пераканаліся, што трэба берагчы мір на нашай планеце. Генацыд не мае тэрміну даўнасці, пра яго нельга забываць.

Маленькія сябры прыроды

У той час як за вокнамі лютуе зіма, навучэнцы санаторнай школы “Баравічок” сталі сапраўднымі абаронцамі прыроды і дапамаглі крылатым сябрам. З простых матэрыялаў – пластыкавых бутэлек і пенапластавых каробак – дзеці разам з педагогам аб’яднання па інтарэсах “Зрабі сам” змайстравалі кармушкі. Гэту ідэю падтрымалі і работнікі санаторыя. Кожная кармушка – маленькі падарунак для птушак. Цяпер усе з нецярпеннем чакаюць гасцей.

Калі мае сябры са мной!

У пяцікласнікаў з Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна школьнае жыццё праходзіць пад дэвізам “Наперад! Справы клічуць!”. За першае паўгоддзе яны сабралі і здалі ў агульную скарбонку вялікую колькасць макулатуры, пластыку і шклянога бою, актыўна ўключыліся ў пошукавую дзейнасць, шмат падарожнічалі па роднай Беларусі: наведалі з агляднай экскурсіяй горад Ліду, Рэспубліканскі цэнтр бяспекі МНС, пабывалі ў Дзятлаве,  Мінску. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылі для сябе шмат новага і невядомага з гераічнага мінулага нашай краіны, у Беларускім дзяржаўным цырку паглядзелі прадстаўленне “Міраж”, у Нацыянальнай бібліятэцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння незвычайнага будынка, Мінск-Арэна заваявала іх чароўнай атмасферай сусветнага бестсэлера “Спящая красавица” ў выкананні зорак фігурнага катання.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

28 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago