Вучымся быць абароненымі ў лічбавым свеце

У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў Тыдзень кібербяспекі, мерапрыемствы якога былі накіраваны на павышэнне лічбавай граматнасці навучэнцаў і фарміраванне адказных паводзінаў у анлайн-прасторы.

Прававыя хвілінкі і хвілінкі бяспекі, відэарэлізы на перапынках, сустрэчы з супрацоўнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама сталі ключавымі на працягу тэматычнага тыдня. Асаблівую цікавасць выклікаў у вучняў конкурс лістовак “Кібербяспека – гэта важна” з выкарыстаннем тэхналогіі штучнага інтэлекту.

Свой край ведай, любі, вывучай

У рамках месячніка экалагічнага турызму ў Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна ва ўзаемадзеянні з Дзятлаўскім турыстычным інфармацыйным цэнтрам і Гезгалаўскім лясніцтвам прайшоў адкрыты інфаўрок “Экалагічны турызм: падарожнічай з клопатам аб прыродзе”.

Навучэнцы 4 класа пабывалі ў завочным падарожжы ў свеце прыроды. Аб адукацыйным турызме і магчымасцях падарожнічаць па малым турыстычным маршруце “Свой край ведай, любі, вывучай” расказаў дзецям дырэктар Дзятлаўскага турінфацэнтра Аляксей Ківуля і ўручыў падарункавыя сувеніры і запрашэнне на аглядную экскурсію “Мястэчка Дзятлава”. Ляснічы Гезгалаўскага лясніцтва Сяргей Семянюк заклікаў дзяцей да рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, берагчы прыроду і шанаваць яе багацці.

Турызм без чамадана

У рамках рэалізацыі праекта “Турызм без чамадана” навучэнцы 9 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі музей “Гісторыя ваеннага гарадка” Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

Гімназісты даведаліся аб стаянках старажытных людзей, якія адкрыты непадалёк ад вёсак Гезгалы і Нясілавічы, традыцыях мясцовых жыхароў, будаўніцтве ваеннага гарадка Гезгалы, 18-м стралковым корпусе, на аснове якога была сфарміравана 49-я ракетная дывізія.

Асабліва зацікавілі кнігі, якім амаль 200 гадоў, і найбольш каштоўныя экспанаты – лісты з фронту мясцовых жыхароў.

Па слядах культурнай спадчыны

У рамках рэалізацыі праекта “Паважаючы мудрасць” адбылася экскурсія навучэнцаў Хвінявіцкай сярэдняй школы сумесна з бацькамі па славутасцях малой радзімы. Яны наведалі храмы дабраверных князёў Барыса і Глеба ў вёсцы Накрышкі і Пятра і Паўла ў аграгарадку Вензавец. У Вензавецкай базавай школе ў музеі “Кола часу” ім расказалі пра традыцыі нашых продкаў, звязаныя з каляндарным цыклам. У вёсцы Пацаўшчына экскурсанты даведаліся пра гісторыю царквы-капліцы ў гонар Усіх Беларускіх Святых. Цікавым адкрыццём стала тое, што ў вёсцы Труханавічы захаваўся дом, дзе жыў наш паэт-зямляк Нічыпар Жальба (А. Бяленка), у вёсцы Міроўшчына наведалі парк былога маёнтка Стравінскіх.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации