Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшоў цёплы і па-сапраўднаму святочны вечар-сустрэча, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. І менавіта для іх у гэты дзень гучалі віншаванні, песні, жарты і словы падзякі.

Вясёлы настрой дадаў гумарыстычны тэст “Знаёмства”. А пачалося ўсё з казкі-экспромта“Умей радоваться жизни!”. У ёй было і чараўніцтва, і жыццёвая мудрасць, і галоўнае – радасць быць разам.

У гульні “Ад душы” кожны ўдзельнік спяваў, чытаў верш або дзяліўся цёплымі словамі. Частушкі, складзеныя самімі ўдзельнікамі, гучалі весела і з гумарам. Віктарына “Знаўцы старадаўняга быту” паказала, што нашы госці не толькі мудрыя, але і кемлівыя: яны лёгка пазнавалі прадметы мінулага, расказвалі пра звычаі і традыцыі.Асаблівы момант – песня маладосці “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”, якая аб’яднала ўсіх у зале і стала гімнам вечара.

Няхай узрост будзе цудоўным, як восень–залатым, багатым і светлым.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации