Дзякуем пакаленню пераможцаў
Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі настаўнікі і навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы далучыліся да акцыі “Сцяна памяці”. Яны размяшчаюць на сімвалічнай сцяне фотаздымкі і інфармацыю пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Мэта акцыі – аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у агульную перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, успомніць імёны сваіх продкаў-герояў.

Адзінаццацікласнікі школы разам з першакласнікамі пасадзілі вішнёвую алею ў гонар Перамогі і прымеркаваную да Года добраўпарадкавання. Малодшыя школьнікі паабяцалі даглядаць пасаджаныя дрэўцы, якія будуць расці разам з імі, у сваю чаргу, таксама расказаць наступным пакаленням пра значнасць свята і якую каштоўнасць яно мае для Беларусі.

Вынік ёсць!

Каманда “У рытме перамогі!” Круцілавіцкай сярэдняй школы прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Агеньчык запрашае сяброў” у намінацыі “Сцяг-шоу”. У раённым этапе конкурсу, які праходзіў у горадзе Дзятлаве, яна заняла 1-е месца і годна прадставіла раён на абласным. Цікавы нумар, яркія касцюмы, сучаснае музычнае суправаджэнне, штодзённая праца з адпрацоўкай рухаў – усё гэта дазволіла дабіцца поспеху і заняць у вобласці 2-е месца.

“Сіняя стужка” супраць насілля

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе ў рамках PR-акцыі “Дзіцячы мір без жорсткасці і насілля” быў арганізаваны веламарафон, прымеркаваны да сацыяльнай акцыі “Сіняя стужка”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы жорсткасці ў адносінах да дзяцей, папярэджанне выпадкаў насілля, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў бацькоў. Сімвалам барацьбы супраць жорсткага абыходжання стала сіняя стужка, якая сімвалізуе сінякі і пабоі на целе дзяцей. У час веламарафону выхаванцы нагадалі дарослым аб тым, што дзяцінства павінна быць у кожнага дзіцяці і кожны заслугоўвае любові і беражлівых да сябе адносін.


Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование