Вялікая Айчынная вайна назаўсёды засталася ў памяці народа не толькі як адна з самых трагічных падзей у сусветнай гісторыі, але і як час мужнасці, стойкасці і гераізму. У рамках 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне бібліятэкі раёна імкнуцца нагадаць і пазнаёміць карыстальнікаў з ваеннай літаратурай, якая перадае дух эпохі, раскрывае лёсы герояў і дапамагае асэнсаваць трагедыю вайны праз асабістыя гісторыі, прымаюць актыўны ўдзел у абласных і раённых праектах, акцыях.
Мэта абласнога праекта “Чытаем разам пра вайну: 80 кніг да Перамогі” – папулярызацыя навукова-папулярных і мастацкіх выданняў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Штотыдзень на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, Ютуб-канале, сацыяльных сетках ВКонтакте, Аднакласнікі размяшчаецца матэрыял, дзе любы жадаючы можа азнаёміцца як з кнігамі, так і паглядзець відэаролікі вершаў вуснамі дзяцей “Там на вайне”.
“Чытаем разам пра вайну: 80 кніг да Перамогі”. Кніга “Вайна за нашымі вокнамі”
Вершы вуснамі дзяцей. Верш В. Турава “Дзядулеў партрэт” чытае Міраслава Добыш.
1 красавіка дадзены старт абласному відэачэленджу “Імёны Перамогі” пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Падрыхтаваны відэазапісы, якія расказваюць пра ўраджэнцаў рэгіёна – партызанаў, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны і іншых герояў. Прадстаўлены відэаролікі пра камандзіраў першага партызанскага атрада на Дзятлаўшчыне Мікалая Вахоніна і Валянціна Біцько; вязніцу Вялікай Айчыннай вайны Надзею Палуян, жыхарку вёскі Хвінявічы; ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Пуйта, франтавую медсястру, якая ваявала на Бранскім, Цэнтральным, 1-ым Украінскім і 2-ым Беларускім франтах, занесена ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна; успамінамі пра свайго бацьку Мікалая Шчапко, які быў расстраляны за сувязь з партызанамі, падзялілася яго дачка Марыя Шыдла, жыхарка вёскі Погіры.
# ІМЁНЫ_ПЕРАМОГІ # Гродзеншчына: з успамінаў пра Палуян Надзею Васільеўну. Філіял “Хвінявіцкая СБк”
Гезгалаўская сельская бібліятэка ў рамках інтэрактыўнага патрыятычнага праекта “Гартаючы гісторыі старонкі” прадставіла анлайн-рэпартаж “Адгалоскі мінулай вайны” з успамінаў Аляксандра Волкава, унука ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Волкава.
Анлайн-рэпартаж “Адгалоскі мінулай вайны”: з успамінаў Волкава А. В. філіял “Гезгалаўская СБЦ”
Праца ў рамках праектаў працягваецца. Няхай кожная прачытаная кніга, створаны відэаролік, відэазапіс стане мостам паміж мінулым і будучыняй. Чытайце, памятайце, ганарыцеся!
Марына БОРТКА,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#библиотека #книги