Categories: Грамадства

Школьны мерыдыян

Эстафета добрых спраў працягваецца

Члены валанцёрскага атрада “Добрыя сэрцы” Раклевіцкай базавай школы ўключыліся ў акцыю “Нашы дзеці”. Яны прынялі ўдзел у конкурсах на лепшае ўпрыгожванне ўстановы адукацыі, “Калядная зорка”, “Лёд. Кветкі. Фантазія”. Упрыгожаны класныя пакоі рознакаляровымі гірляндамі, падвескамі, навагоднімі фігурамі, а школьная тэрыторыя  аформлена святочнай ілюмінацыяй.

У касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі валанцёры завіталі ў дашкольную групу. Для сваіх малодшых сяброў падрыхтавалі забаўляльную праграму “Навагоднія цуды”: гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, танцавалі, а таксама ўручылі хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі.

Мы разам! І мы адзіныя!

У рамках акцыі “Нашы дзеці” ў дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава прайшлі навагоднія мерапрыемствы: сустрэчы з казачнымі героямі пры ўдзеле супрацоўнікаў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі, наведванне музея, правядзенне ранішнікаў сумесна з навучэнцамі педагагічнага класа сярэдняй школы № 3 райцэнтра, святочная сустрэча з дзецьмі, якія не наведваюць дзіцячы сад пастаянна.

Гасцямі ўстановы адукацыі сталі і работнікі Дзятлаўскага лясгаса. Згодна з сумесным планам работы дашкольнага лясніцтва “БаравічОК” адбылося святочнае навагодняе мерапрыемства “Мы разам! І мы адзіныя!”. Выхаванцы прадэманстравалі свае веды па беражлівым стаўленні да прыроды, удакладнілі ў работнікаў лясгаса, чаму нельга секчы ялінку да свята ў лесе, дзе можна набыць навагоднюю прыгажуню. Разам яны вадзілі карагоды, спявалі песні, гулялі ў гульні. Прыемным сюрпрызам для ўсіх стаў прыход Дзеда Мароза і Снягуркі, салодкія прысмакі для дзетак і падарункавы сертыфікат ад Дзятлаўскага лясгаса. Кожны работнік прадпрыемства таксама атрымаў святочную паштоўку, зробленую рукамі выхаванцаў, і выдатны настрой.

Адміністрацыя Казлоўшчынскага дзіцячага сада таксама далучылася да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Разам з Дзядулем Марозам наведалі сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, уручылі ім падарункі і памятныя сувеніры.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына сустракала праект “Словам і справай”

4 жніўня ў горадзе Слоніме стартаваў міжнародны праект партыйнай моладзі “Словам і справай”, а 7…

1 час ago

Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…

5 часов ago

Торговля на селе и перспективы БелОМО. Александр Лукашенко посетил Вилейский район

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…

6 часов ago

На Дятловщине продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

Предпринимаются всевозможные меры, чтобы результаты работы сельскохозяйственных коллективов, выполняющих самую мирную работу-уборку урожая, не были…

7 часов ago

Як не “нарвацца” на махляроў на “Куфары”?

За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны…

7 часов ago

У спякотнае надвор’е памятайце аб галоўным

Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур,…

7 часов ago