Руская мова – акно ў невядомае
У санаторнай школе “Баравічок” быў праведзены прадметны тыдзень рускай мовы і літаратуры. Дзеці 5-х класаў прынялі ўдзел у гульні “Кнігі нашага дзяцінства”, даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі, падзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых творах і пісьменніках. Была арганізавана выстава малюнкаў вучняў 3-4 класаў “Па старонках казак А. С. Пушкіна”. Навучэнцы 7-8 класаў сталі ўдзельнікамі філалагічнага брэйн-рынга, 4-х – інтэлектуальнага турніру “Разумнікі і разумніцы”.
Прайшлі тут і інфармацыйныя пяціхвілінкі, прымеркаваныя да юбілейнай даты – 210-годдзя з дня нараджэння М. Ю. Лермантава. Старэйшыя школьнікі падрыхтавалі інфармацыю пра жыццё вялікага рускага паэта, для вучняў 6-9 класаў быў арганізаваны паэтычны салон, дзе яны праявілі свае творчыя таленты ў чытанні вершаў.
Дай лесу новае жыццё!
Члены школьнага лясніцтва “ЛесКам+”, вучні 9 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, члены ГА “БРСМ”, прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!” – высадзілі саджанцы сасны на тэрыторыі Вензавецкага лясніцтва. Карысная сумесная праца на свежым паветры падарыла пазітыўныя эмоцыі і магчымасць уласнымі сіламі зрабіць добрую справу.
Бацькоўскі ўніверсітэт
Для законных прадстаўнікоў вучняў 6 “Б” класа гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў занятак бацькоўскага ўніверсітэта па тэме “Сям’я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці”. У тэарэтычнай частцы гутаркі бацькі паразважалі аб павышэнні ролі сям’і і яе значэнні ў жыцці дзіцяці, абмеркавалі прычыны ўзнікнення праблем у выхаванні і магчымыя спосабы іх вырашэння, адзначылі важнасць эмацыйнай падтрымкі для дзіцяці. У практычнай частцы занятка ім былі прапанаваны для абмеркавання пытанні, звязаныя з жыццядзейнасцю іх дзяцей. Вынікам сталі жывыя стасункі, абмен вопытам і парадамі.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…
В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…