Школьны мерыдыян

Кніга адкрывае свет

У cярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў  Тыдзень  пісьменства і друку. Вучні ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў, гульні-віктарыне і інтэлектуальна-пазнавальнай гульні, стваралі воблака слоў і рэкламу, распрацавалі буклеты, прэзентацыі, прысвечаныя друкарам і асветнікам, былі праведзены інфармацыйныя гадзіны.

У школьнай бібліятэцы ў гэты час працавала выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, у музеі вучні мелі магчымасць паглядзець газеты, падручнікі, часопісы савецкага перыяду “Назад у мінулае”.

Разам весялей!

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы наведалі мясцовы Дом культуры. Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах правялі майстар-класы і прэзентацыю сваёй дзейнасці. У канцы мерапрыемства кожны жадаючы змог запісацца ў гурток.

Спартыўныя баталіі

У санаторнай школе “Баравічок” адбыўся Тыдзень спорту і здароўя. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, гульнях, праводзіліся рухомыя перапынкі, а таксама быў створаны відэаролік “Спорт у маім жыцці”. Завяршальным мерапрыемствам стала правядзенне ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе ў рамках такога ж тыдня кожная раніца пачыналася з выканання комплексу здароўезберагальных практыкаванняў пад вясёлую і энергічную музыку, прайшло шмат спартыўных мерапрыемстваў.

Тыдзень спорту і здароўя прайшоў у атмасферы добразычлівасці, спартыўнага духу і паказаў добрую выніковасць навучэнцаў.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

5 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

5 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

5 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

6 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

6 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

6 часов ago