Акцыя стартавала!

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі  “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” навучэнцаў Дварэцкай сярэдняй школы наведалі інспектар Дзятлаўскага РАНС Яўгеній Ясюкайць і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД  Сяргей Шпакоўскі.

У час сустрэчы інспектар РАНС у гульнявой форме паказаў, як трэба  правільна паводзіць сябе ў выпадку пагрозы жыццю, умець арыентавацца ў складанай сітуацыі, у аб’ектах масавага знаходжання людзей – школах, гандлёвых цэнтрах, кінатэатрах, транспарце. Дзецям быў прапанаваны відэаролік “Увага!”,  сітуацыі для абмеркавання.

Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД правёў гутарку аб мерах бяспекі ў перыяд купальнага сезона, правілах  паводзінаў на вадзе, азнаёміў з месцамі, адведзенымі для купання ў Дзятлаўскім раёне.

Выхоўваць у дзяцей любоў да кнігі

Сучасны стыль жыцця ўсё больш выцясняе кнігу на задні план, бо існуе шмат іншых спосабаў атрымання інфармацыі. Аднак усе мы разумеем: кнігу нічым не заменіш.

У рамках цыкла заняткаў па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” па тэме “Бібліятэка. Праца бібліятэкара” дашкольнікі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы наведалі школьную бібліятэку.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, расказала аб правілах карыстання кнігамі, навучыла, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы, паведаміла  дзецям, што ў кніг таксама бываюць  дні нараджэння, паказала выставу кніг-юбіляраў, якім спаўняецца ў гэтым годзе па 50, 60 і нават 100 гадоў. Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што больш любяць чытаць сённяшнія дзеці.

Танцуй з намі!

Вучні Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы прынялі актыўны ўдзел у II Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Агеньчык запрашае сяброў!” у паднамінацыі “Танцуй з БРПА”, у якой прадэманстравалі яркі і запальны танец з выкарыстаннем розных атрыбутаў: стужак, Дзяржаўных сцягаў Рэспублікі Беларусь, пампонаў, сімвалаў ГА “БРПА”.

Конкурс складаўся з 2 намінацый  – “АртБеларусь” і “Гістарычная памяць”.

Нашым мамам дарагім сонца ўсміхаецца

Да свята 8 Сакавіка  выхаванцы  Гезгалаўскага ясляў-сада падрыхтавалi сваім мамам і бабулям цудоўную лiтаратурна-музычную праграму. З вуснаў дзяцей гучалi пяшчотныя, ласкавыя словы пра самых дарагiх на свеце людзей. Дзецi і іх памочнікі, клоўны Клёпа i Вяснушка, “пяклi блiны”,  танцавалі пад парасонам, “прыбiралi” дзяўчынак.

Хлопчыкі павiншавалi са святам і дзяўчынак, падарылi iм захапляльны “Танец джэнтэльменаў” i паабяцалi нiколi іх не крыўдзiць. Напрыканцы мерапрыемства дзецi ўручылi матулям святочныя букеты i паштоўкi, якiя зрабiлi сваiмi рукамi.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

42 минуты ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

16 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

16 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

17 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

17 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

18 часов ago