Школьнікаў прынялі ў піянеры

Дзень піянерскага сяброўства прайшоў і ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Адбыўся піянерскі збор “Я — піянер сваёй краіны”.

На зборы навучэнцаў ІІ і ІV класаў прынялі ў рады піянерскай дружыны імя Ф. М. Сінічкіна. Юныя піянеры далі ўрачыстае абяцанне, сталі ўладальнікамі чырвона-зялёных гальштукаў, атрымалі віншаванні ад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце і сваіх класных кіраўнікоў.

У гэты дзень піянеры-актывісты прынялі ўдзел у піянерскім чэленджы “Салют, Піянерыя!”, павіншаваўшы са святам ветэранаў піянерскага і камсамольскага руху.

Традыцыя жыве

Валянціна Момат, настаўніца Раготнаўскай школы, падзялілася з піянерамі ўспамінамі аб сваіх піянерскіх гадах, павіншавала ўсіх прысутных са святам, а вучняў 4 класа — з уступленнем у дзіцячую піянерскую арганізацыю.

Члены школьнага грамадскага аб’яднання БРСМ павіншавалі вучняў са святам, павязалі ім піянерскія гальштукі, уручылі падарункі.

Вось так традыцыі не губляюцца і падтрымліваць іх дапамагаюць тыя, хто кожны дзень побач з вучнямі, аддаючы ім свае веды і жыццёвы вопыт. Гэта класныя кіраўнікі М.У.Трубко, Л.Л. Кардаш, В.М. Момат, Н.М. Капітанчык. Гэта яны падрыхтавалі разам з піянерскім актывам і правялі ўрачыстую лінейку, дзякуючы іх намаганням дзеці акунуліся ў атмасферу дабрыні і спагады, справядлівасці і святочнасці.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

20 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

20 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

21 час ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

21 час ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

22 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago