Шчаслівыя навасёлы Круцілавіч

Карэспандэнты газеты “Перамога” пабылі і на вуліцы Цэнтральнай у Круцілавічах, дзе сустрэліся і пагутарылі са шчаслівымі навасёламі, зайшлі ў іх светлыя новыя кватэры.

– Кватэра ў новым доме стала для нас прыемнай нечаканасцю, – зазначае аператар свінагадоўчага комплексу “Варакомшчына” Вольга Літвінская, якая на сустрэчу прыйшла з мужам – слесарам малакаправода МТК “Касцюкі” Яўгенам і двума сыночкамі: трохгадовым Максімам і паўтарамесячным Ігнатам. – Вельмі ўдзячны кіраўніку гаспадаркі Станіславу Станіслававічу Мазуру і яго намесніку па ідэалагічнай рабоце Кацярыне Валер’еўне Дубешка за такую падтрымку. Мы тры гады адпрацавалі ў ААТ “Граніт-Агра” і дачакаліся службовае жыллё. Да гэтага былі забяспечаны аднапакаёвай кватэрай у інтэрнаце, а цяпер у старэйшага Максіма будзе асобны дзіцячы пакой. Яшчэ ў нас ёсць спальня, зала, кухня, раздзельны санвузел, два балконы, кацельня з уласным катлом (гэта не толькі эканомна, але і зручна, калі гадуеш дзетак), камора. Пад домам – прасторны падвал, дзе для кожнай сям’і прадугледжана сваё асобнае памяшканне, якое замыкаецца на ключ. Там можна захоўваць нарыхтоўкі на зіму, хопіць месца для веласіпедаў, каляскі, санак. Цяпер мы заняты прыемнымі клопатамі: мяркуем, як будзем абстаўляць кватэру.

Я родам з гарадскога пасёлка Наваельня, муж – з вёскі Уланаўшчына. У Круцілавічах нам вельмі падабаецца, бо тут створаны спрыяльныя ўмовы для сем’яў з дзеткамі: у крокавай даступнасці знаходзяцца ФАП, дзіцячы садок-сярэдняя школа, магазіны, паштовае аддзяленне, а галоўнае, у нас ёсць стабільная работа з дастойнай зарплатай. Мы гэта цэнім.

– Я родам з Брэстчыны, Ганцавіцкага раёна, у ААТ “Граніт-Агра” трапіла па размеркаванні, працую бухгалтарам трэці год, – далучаецца да размовы Юлія Жыдкова. – Муж – інжынер у гаспадарцы. Мы планавалі тут застацца, таму чакалі сваё жыллё. Наша новая кватэра проста цудоўная – прасторная і светлая, пабудавана якасна – заязджай і жыві. Частку мэблі мы набылі, частку – заказалі, ужо павесілі ў пакоях свяцільні. Мне, як гаспадыні вельмі спадабалася вялікая кухня. Люблю гатаваць, асабліва выпякаць кексы і пірагі.

У Круцілавічах падабаецца, бо тут шмат моладзі. Калектыў у нас дружны, згуртаваны, дырэктар імкнецца замацаваць маладых работнікаў у гаспадарцы, таму будуецца жыллё, арганізоўваюцца цікавыя мерапрыемствы. Для моладзі тут ёсць усё, толькі прыязджай, працуй і жыві.

Рахункуючы вынікі паездкі, можна адзначыць, што забяспечыць сельгаспрадпрыемствы кваліфікаванымі кадрамі, спыніць адток насельніцтва ў горад, можна за кошт павышэння якасці жыцця ў невялікіх населеных пунктах, такіх, напрыклад, як аграгарадок Круцілавічы, дзе людзям даступны многія выгоды цывілізацыі. Гараджане, а ці можаце тое ж пра свой быт сказаць і вы?

Ірына СТЫРНІК
Фота Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

2 минуты ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

36 минут ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

3 часа ago

Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни

С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…

3 часа ago

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

3 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

3 часа ago