У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбыўся аматарскі турнір па шашках. Удзельнікі – гэта наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў “Праменьчык” і раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і праходзіць штогод некалькі гадоў запар.

Для ўдзелу заявіліся 10 жадаючых. Яны, згодна з правіламі турніру, павінны былі згуляць па 9 партый. Мікалай Венславоўскі, суддзя спаборніцтваў, правёў жараб’ёўку, каб вызначыць пару кожнаму ўдзельніку.

Далей гульня ішла па кругавой сістэме. Усе ўдзельнікі годна паказалі сябе за шашачнай гульнёй і атрымалі невялікія грашовыя ўзнагароджанні. Пераможцамі сталі Канстанцін Дораш, Уладзімір Нічыпар і Іўліянія Шах, якія адпаведна занялі першае, другое і трэцяе месцы. Яны дадаткова ўзнагароджаны дыпломамі, а пазней адправяцца на абласныя спаборніцтвы.

Пасля мерапрыемства арганізатары і ўдзельнікі падзяліліся ўражаннямі аб турніры.

А. Калюцік:

– Добра, калі праходзяць такія гульні. Гэта развівае мышленне, карысна для людзей.

А. Ляпешка:

– У час трэніровак перад спаборніцтвамі  ўсе ўдзельнікі стараюцца. Малайцы! У кожнага ёсць свае асаблівасці здароўя, таму займаюцца яны па сваіх магчымасцях. Гэта пакуль толькі пачатак, жадаем, каб гульні праходзілі часцей. Спадзяёмся на падтрымку спонсараў, каб папулярызаваць такі занятак сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

М. Венславоўскі:

– Добра было б спартакіяду, у якой будуць не толькі шашкі, але і іншыя даступныя віды спорту: настольны тэніс, дартс. Можна зрабіць камандныя спаборніцтвы.

Юлія, удзельніца турніру:

– Самае галоўнае – святло ўсмешак, стасункі. Я даўно ўжо ўдзельнічаю ў турніры, а тры гады таму заняла першае месца. Хачу, каб такія сустрэчы праходзілі як мага часцей.

М. САВІЦКАЯ
Фота аўтара

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации