Шануем мінулае, каб мець будучыню

У скверы каля помніка Уладзіміру Леніну ў горадзе Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 106-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, супрацоўнікі сілавых структур, работнікі працоўных калектываў, навучэнцы школ раёна.

Нагадаў важнасць гэтай гістарычнай падзеі і павіншаваў дзятлаўчан са святам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

– Кастрычнік 1917 года ўвасобіў мары мільёнаў працаўнікоў свету аб будаўніцтве справядлівага грамадства на прынцыпах улады народа, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці пакаленням, якія сваёй працай стварылі нашу дзяржаву і дзякуем усім, хто сёння робіць важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны, – адзначыў Вадзім Аляксандравіч. – Беларусь захавала дасягненні савецкай эпохі, памнажаючы іх здзяйсненнямі сучаснага перыяду. Мы, маладая суверэнная, незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваная эканоміка. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны немагчыма рухацца наперад, бо ў таго, хто не помніць мінулае, няма будучыні. Паважаныя землякі, ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас са 106-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Жадаю здароўя, святочнага настрою, бадзёрасці і аптымізму. Няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць парадак, дабрабыт, радасць і любоў.

Аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі для гісторыі, актуальных мэтах і задачах Камуністычнай партыі Беларусі ўзгадаў кіраўнік яе раённай арганізацыі Дзмітрый Малочка:

– Сёння патрыятызм – найвышэйшая маральная каштоўнасць, аснова кансалідацыі ўсіх здаровых сіл нашага грамадства. Для нас нязменна каштоўныя такія пачуцці, як любоў да радзімы, адданасць Айчыне, стваральная праца на карысць роднай Беларусі. Сёння беларускі народ мэтанакіравана ўвасабляе ў рэальнасць мару многіх пакаленняў – будуе незалежную квітнеючую дзяржаву. Наша сацыяльна-эканамічная палітыка накіравана на дынамічнае развіццё краіны і забеспячэнне дастойнага жыцця кожнага грамадзяніна.
Дзмітрый Аляксандравіч нагадаў ключавыя пастулаты Камуністычнай партыі Беларусі.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар:

– Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі сімвалізуе для нас пераемнасць пакаленняў і беражлівыя адносіны да гісторыі. За гады існавання нашай самастойнай, незалежнай  дзяржавы мы не толькі захавалі, але і памножылі свой патэнцыял. Беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі, народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай, законным правам на дзяржаўнасць, якое нашы бацькі і дзяды адстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і сёння мы прадаўжаем яго абараняць.

Урачысты мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка У. І. Леніну.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

14 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

15 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

15 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

15 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

16 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

16 часов ago