Шанцы працаўладкавацца ёсць, было б жаданне

У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі райвыканкама па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, назіральнай камісіі райвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, сумешчанае з выязным кірмашом вакансій і пасяджэннем савета мясцовага грамадскага пункта аховы правапарадку на чале са старшынёй сельвыканкама Алай Гародка. 

У цэнтры ўвагі былі пытанні працаўладкавання не занятых у эканоміцы жыхароў сельсавета, прафілактыкі п’янства, правапарушэнняў, злачынстваў, у тым ліку сярод тых, хто працуе, але дапускае прагулы з-за алкаголю.

Раённыя службы прафілактыкі прадстаўлялі галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Падгайская, участковы інспектар міліцыі Віталій Грышук. Былі і мясцовыя наймальнікі з Казлоўшчынскага дзіцячага сада, сацыяльнага пансіяната “Колас”, ТАА “Панэкспа”, Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Да слова, цяпер у банку вакансій нашага раёна 658 прапаноў, сярод якіх 426 – па рабочых прафесіях, таму выбар ёсць.

На прафілактычную размову з індывідуальным падыходам запрасілі жыхароў сельсавета, якія знаходзяцца на ўліку ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, былі судзімыя, раней праходзілі лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, злоўжываюць спіртнымі напоямі, не занятыя ў эканоміцы, вядуць асацыяльны лад жыцця.

Усяго пасяджэнне наведалі восем чалавек, але запрошаных было значна больш. Парадавала, што сярод прыйшоўшых пяць атрымалі рэальныя прапановы ад наймальнікаў, аднак ці выканаюць яны свае абяцанні пайсці працаваць, не піць і не дапускаць прагулаў – залежыць толькі ад іх саміх. Зацікаўленасць жа наймальнікаў у лёсах людзей адчувалася ў час размовы, ім “па-чалавечы” раілі паспрабаваць перасіліць згубную звычку, калі трэба – прайсці лячэнне. Некаторыя з беспрацоўных наймальнікам знаёмы, бо раней былі, здаецца, і някепскімі работнікамі, пакуль не пасябравалі з “зялёным зміем”.

Сярод прыйшоўшых быў і нязвольнены работнік, якому яго начальнік параіў хутчэй узяць сябе ў рукі, паабяцаў дапамагчы закадзіравацца, калі ёсць такое жаданне, але галоўнае – прыходзіць на работу ўжо заўтра, а не брацца за чарку.

Мужчыну, у якога ёсць прыкметныя праблемы са здароўем і ён пазбягае прыёма ў доктара, парэкамендавалі ўсё ж такі звярнуцца ў медыцынскую ўстанову, бо ёсць рэальная перспектыва аформіць групу, атрымліваць пенсію па інваліднасці.

Беспрацоўнаму, які раней быў у ЛПП, але ад згубнай звычкі не пазбавіўся, разам з тлумачэннямі аб вакансіі нагадалі, што чарговае лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі будзе больш працяглым.

Парадавала, што некалькі чалавек выказалі гатоўнасць ісці працаваць, хочацца верыць, што яна шчырая, і запалу гэтым людзям хопіць надоўга, а не да першай зарплаты. Дарэчы, наймальнікі расказалі, што гатовы вучыць старанных работнікаў, адкрываць ім катэгорыі, каб былыя незанятыя добра зараблялі, змаглі карэнным чынам памяняць жыццё да лепшага. Варта адзначыць, што падобныя выпадкі ў раёне сустракаюцца.

На Дзятлаўшчыне вядзецца сістэмная работа па прафілактыцы п’янства, алкагалізму, утрыманства, супрацьпраўных паводзінаў. Прадоўжыцца яна і надалей. Не занятыя ў эканоміцы жыхары не толькі губяць уласнае здароўе і будучыню, але і псуюць жыццё блізкім, нярэдка становяцца сапраўднай пагрозай для суседзяў, калі любяць “узяць, што кепска ляжала” або прывыклі курыць у ложку.  

Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава: у нас бясплатныя медыцына і адукацыя, дзейнічае шматвектарная сістэма падтрымкі розных катэгорый насельніцтва. Дабрабыт краіны ствараецца за кошт грамадзян, занятых у эканоміцы. Справядліва, калі і іншыя людзі, у якіх ёсць здароўе і сілы, хто яшчэ не дасягнуў пенсійнага ўзросту, будуць уносіць свой уклад у эканоміку. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

13 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

13 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

15 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

16 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

18 часов ago