Шаленства – інфекцыйнае захворванне цеплакроўных жывёл і чалавека, якое характарызуецца паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Узбуджальнікам хваробы з’яўляецца вірус, устойлівы да нізкіх тэмператур.
Крыніцай узбуджальніка інфекцыі з’яўляюцца хворыя жывёлы і вірусанасіцелі, якія выдзяляюць вірус у навакольнае асяроддзе пераважна са слінай. Заражэнне адбываецца часцей за ўсё праз укус. Інкубацыйны перыяд – ад трох да васьмі тыдняў, а часам да года і больш.
Хворыя ваўкі і лісы губляюць уласцівую ім асцярожнасць, нават у дзённы час забягаюць у населеныя пункты, накідваюцца на людзей і жывёл.
Хворых на шаленства жывёл не лечаць, іх знішчаюць. Нельга забіваць знешне здаровых жывёл, якія ўкусілі або падрапалі людзей. За імі назіраюць ветэрынарныя спецыялісты на працягу 10 дзён.
Асноўнымі мерамі папярэджання захворвання на шаленства з’яўляецца правільнае ўтрыманне сабак і катоў, адлоў і знішчэнне жывёл, які знаходзяцца без нагляду, штогадовае правядзенне вакцынацыі жывёлы супраць шаленства. Сабакі павінны знаходзіцца ў закрытых памяшканнях або на трывалай прывязі, выводзіцца на кароткім ланцужку і абавязкова ў намордніку.
Шаленства не вылечваецца і заўсёды заканчваецца смерцю хворага. Папярэдзіць яго можна толькі вакцынацыяй.
Для правядзення прафілактычных вакцынацый хатніх жывёл неабходна звяртацца ў ветэрынарную ўстанову па месцы жыхарства або ў раённую ветэрынарную станцыю.
Даведкі па тэлефоне 2-18 -05.
Станіслаў Валчэцкі,
ветэрынарны доктар-эпізаатолаг раённай ветэрынарнай станцыі
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…