Сэрцам і розумам дакрануцца да мінулага Бацькаўшчыны

Трэці дзень раённага фестывалю музеяў установаў адукацыі “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць!”, прысвечанага Году гістарычнай памяці, праходзіў у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Самых адданых прыхільнікаў музейнай справы з ліку настаўнікаў і навучэнцаў нашага раёна ён сабраў на майстар-клас па прафарыентацыі ў галіне музеязнаўства з наведваннем экспазіцыйных залаў.

Заклікам душы і любоўю на ўсё жыццё сваю работу назвала дырэктар Дзятлаўскага музея Вольга Цюшляева. Юным гасцям яна расказала, якія спецыялісты могуць працаваць у гэтай галіне і што сёння тут усё часцей патрэбны работнікі, звязаныя з ІТ-тэхналогіямі, паколькі ажыццяўляецца актыўная лічбавізацыя фондаў і папулярызацыя музеяў у Інтэрнэт-прасторы. А вось сур’ёзнай перашкодай на шляху да прафесіі можа стаць, не паверыце, звычайны музейны пыл, калі ў чалавека ёсць медыцынскія супрацьпаказанні з-за алергіі. Вольга Цюшляева пералічыла беларускія ВНУ, дзе можна атрымаць спецыяльнасці “музейная справа” і “ахова гісторыка-культурнай спадчыны”, назвала школьныя прадметы, на якія трэба зрабіць ухіл для паступлення.

Галоўны захавальнік фондаў музея Ірына Якаўчык тлумачыла, як ажыццяўляецца камплектацыя фондаў, адкуль “прыходзяць” і як вывучаюцца музейныя прадметы, што такое “навуковы пашпарт”, таксама яна азнаёміла наведвальнікаў з відэапрэзентацыяй новых экспанатаў.

Хто з музейных работнікаў можа ператварыцца ў мастацтвазнаўцу, расказала старшы навуковы супрацоўнік Алена Абрамчык. Яна прывяла ўласны прыклад “пагружэння” ў творчасць землякоў, вынікам якога сталі не толькі юбілейная кніга карцін Івана Козела з яе вершамі, але і іншыя мастацка-літаратурныя выданні. Работа Алены Абрамчык ў Дзятлаўскім музеі натхніла яе і на выданне дзвюх уласных кніг “Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі” і “Дарогамі Дзятлаўшчыны”, у якой надрукавана аўтарская аднайменная экскурсія. Як экскурсавод, Алена Рыгораўна запрасіла гасцей азнаёміцца з галерэяй “Дзятлаўшчына на палотнах мастакоў-землякоў”, даведацца гісторыю генацыду і халакосту на Дзятлаўшчыне.

Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне ўдзельнікаў раённага фестывалю музеяў установаў адукацыі: усе яны сталі прызёрамі ў розных намінацыях. Пераможцамі намінацыі “Лепшы экскурсавод” прызнаны Дар’я Бурдун з гімназіі № 1 горада Дзятлава і Ганна Піліпчук з Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. У намінацыі “Мабільная экспазіцыя” пераможцам стаў музей Новаяльнянскай сярэдняй школы “Дзеці ліхалецця”, ён жа прызнаны лаўрэатам намінацыі “Знаходка года” і сёлетнім пераможцам раённага фестывалю музеяў “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць!-2022” – узнагароды ўручаны кіраўніку Тамары Крывеня.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

6 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

7 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

8 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

8 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

8 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

8 часов ago