У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенні раённага конкурсу “Сям’я года-2026”, які адбудзецца 23 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Удзел у ім прымуць восем сем’яў.

Кардынатарам мерапрыемства выступае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі, аддзелам адукацыі райвыканкама, грамадскімі аб’яднаннямі, іншымі арганізацыямі.

У час пасяджэння быў сфарміраваны і зацверджаны састаў журы конкурсу, праграма яго правядзення, крытэрыі і паказчыкі конкурснай ацэнкі, прааналізаваны кандыдаты на ўдзел, абмеркаваны іншыя пытанні.

Пераможца прыме ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации