Сельскі сход. Шмат бедаў ад абыякавасці і неабачлівасці

У аграгарадку Жукоўшчына прайшоў сельскі сход з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі і старшыні Жукоўшчынскага сельвыканкама Івана Свіба. У час яго абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя надзённыя праблемы.

Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык агучыў статыстыку пажараў у вобласці і раёне за мінулы і гэты гады. На жаль, сёлета яна ўжо папоўнілася фактам гібелі чалавека. Па-ранейшаму найчасцей яны адбываюцца з-зя “п’янай цыгарэты”, аднак і бытавыя прычыны нярэдка правакуюць узгаранне: гэта неадключаныя зарадныя прылады, пакінутыя без нагляду печы і награвальныя катлы, сушка бялізны ў недазволеных для гэтага месцах. Сяргей Сяргеевіч нагадаў, што апавясціць гаспадароў аб гарэнні ў выпадку пажару можа аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які сёння павінен быць у кожным доме і кватэры. У ліку актуальных пытанняў бяспекі ён назваў правілы паводзінаў на лёдзе: каб дарослым можна было выйсці на яго, таўшчыня лёду павінна складаць не менш за 7 сантыметраў. Дзецям без дарослых знаходзіцца на лёдзе нельга. Таксама начальнік Дзятлаўскага РАНС нагадаў аб правілах абыходжання з сухой расліннасцю ў вясенні перыяд.

Аб змяненнях у заканадаўстве, якое тычыцца абароны дзяцей, расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Дэкрэт № 18 скончыў сваё дзеянне, аднак выйшла пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2024 года № 1055 “Аб прызнанні дзяцей тымі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне”.

– Клопат аб дзецях – прамы абавязак дарослых, а абарона іх законных правоў і інтарэсаў – асноўны клопат дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку навучальных установаў, – адзначыла яна. – Трэба больш цікавіцца сваімі дзецьмі, размаўляць, папярэджваць аб патэнцыяльна небяспечных момантах, гэтым мы зможам засцерагчы іх ад праблем.

Марына Яўгеньеўна засяродзіла ўвагу на тым, што кожнаму дзіцяці абавязкова неабходна атрымліваць сярэднюю адукацыю (11 класаў школы або прафесійна-тэхнічную ўстанову). Невыкананне гэтага патрабавання можа стаць нагодай аднясення сям’і да ненадзейнай.

Прадстаўнікі Дзятлаўскіх раёна газазабеспячэння і энергагазінспекцыі нагадалі аб бяспечным карыстанні газавымі і электрычнымі прыборамі ў побыце. Галоўны прынцып, агучаны імі, – не спрабаваць адрамантаваць няспраўнасці самім, а звяртацца да спецыялістаў.

Вынік сельскага сходу падвёў Вадзім Бялятка:

– З году ў год на тэрыторыі нашага раёна, як і ўсёй краіны, адбываецца менш здарэнняў. На гэта ўплывае сур’ёзная прафілактычная работа, у тым ліку рэгулярнае правядзенне сельскіх сходаў, і тое, што людзі сталі больш адказна ставіцца да ўласнай бяспекі. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што ў пытаннях бяспекі дробязяў не бывае, трэба быць уважлівымі да навакольных абставінаў і нераўнадушнымі да людзей, якія знаходзяцца побач з намі – родных, суседзяў.

Вадзім Аляксандравіч нагадаў, што ў Беларусі прадаўжаецца Год добраўпарадкавання, а гэта найлепшы час зрабіць сваю малую радзіму яшчэ прыгажэйшай.

– Кіраўніцтва раёна і сельскіх выканкамаў звяртае вялікую ўвагу на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і дарог. Будзе добра, калі жыхары раёна падтрымаюць гэтыя пазітыўныя крокі сваёй ініцыятывай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

12 минут ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

13 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

13 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

15 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

15 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

15 часов ago