Сельскі сход. Пра бяспеку і не толькі – комплексна і даступна

У Дварэцкім доме культуры ў рамках Адзінага дня бяспекі прайшоў шырокамаштабны сельскі сход, дзе абмяркоўваліся пытанні папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх, іншыя моманты, якія хвалююць жыхароў сельсавета.

 

Перад пасяджэннем людзі змаглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі, транспартныя аптэчкі. Цікавай падзеяй для мясцовых школьнікаў стаў прыезд ратаўнікоў, якія паказалі пажарную машыну, спецабсталяванне, расказалі аб сваёй прафесіі, нават дазволілі надзець каскі.

– За 2020 год структурных змяненняў у Дварэцкім сельсавеце не адбылося, – зазначыў старшыня сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу. – У яго склад па-ранейшаму ўваходзяць 2 аграгарадкі і 28 вёсак.

За мінулы год тут нарадзілася 11 дзетак, памерлі 48 чалавек. Цяпер у ліку жыхароў 50 адзінокіх грамадзян, 8 адзінокіх інвалідаў, 337 пенсіянераў і 50 інвалідаў, якія жывуць адзінока, 3 непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы. Асаблівую ўвагу гэтым катэгорыям грамадзян і асобам, якія злоўжываюць алкаголем, надаюць аглядавая камісія і савет грамадскага пункта аховы правапарадку, што працуюць пры сельвыканкаме. Летась спецыялісты службаў прафілактыкі наведалі кожнага з такіх грамадзян, некаторых – неаднаразова. Нягледзячы на праведзеную работу, адбыліся 2 пажары (у Абелькавічах гарэла сухая трава, у Дварцы – баня).

Мясцовыя жыхары скарысталіся магчымасцю і задалі Канстанціну Вінцукевічу хвалюючыя пытанні. Людзей цікавіла падсыпка і асвятленне вясковых вуліц, уборка снегу, маршруты аўтобусаў.

Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык адзначыў, што людзі часта грэбуюць правіламі бяспекі, не думаючы пра наступствы. Напрыклад, з 28 зарэгістраваных летась у раёне пажараў, 17 адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Ён нагадаў пра неабходнасць рэгулярна правяраць пячное ацяпленне і чысціць дымаходы, заклікаў абсталёўваць жылыя пакоі аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, якія штогод ратуюць сотні жыццяў. Удзельнікам сходу паказалі прафілактычны відэаролік “Павінен ведаць кожны”, раздалі памяткі аб правілах бяспекі ў быце.

Аб тым, што ў Дварцы будзе закрыта аддзяленне Беларусбанка, прысутным паведаміў дырэктар Дзятлаўскага ЦБУ 407 Аляксей Юхневіч. Назваў ён і альтэрнатывы для трымальнікаў банкаўскіх картак. Камунальныя плацяжы можна ажыццявіць на пошце або дыстанцыйна, у паштовым аддзяленні – зняць грошы з карткі. Дагаворы аб выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам карт банк можа заключыць і з мясцовымі магазінамі, як спажыўтаварыства, так і прыватнай формы ўласнасці. Банкаўскія ўклады абслугоўваюцца ў любым аддзяленні Беларусбанка.

Жыхары аграгарадка папрасілі, каб дагаворы з магазінамі на выдачу грошай па картцы абавязкова былі заключаны, а не засталіся проста абяцаннем.

Прычыны, якія могуць прывесці да прызнання дзіцяці ў сацыяльна ненадзейным становішчы, удзельнікам сходу патлумачыла сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Алена Даргевіч.

Правілы карыстання газам у побыце нагадаў старшы майстар газазабеспячэння Дзятлаўскага раёна Пётр Горбач.

Людзі цікавіліся ў яго, як набыць газавую пліту ў растэрміноўку, як доўга чакаць дастаўку газавых балонаў.

Сваімі ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу з прысутнымі падзяліўся дэлегат ад Дзятлаўшчыны, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён зазначыў, што на форуме сярод іншых была ўзнята актуальная праблема аб павышэнні паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Калі будзе прынята станоўчае рашэнне, у сельвыканкамаў з’явіцца ўласны бюджэт, сродкі якога можна будзе выкарыстоўваць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і могілак. Аляксандр Станіслававіч паабяцаў удзельнікам сходу ўзяць на кантроль іх пытанні, прасачыць, каб яны былі вырашаны ў рабочым парадку.

Завяршыўся сход канцэртам артыстаў мясцовага Дома культуры.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

3 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

3 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

3 часа ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

3 часа ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

4 часа ago

Почти 7 тыс. комбайнов выйдут на поля Беларуси во время уборочной кампании

В Беларуси к уборке урожая готовится парк из почти 7 тыс. комбайнов. Об этом сообщили…

4 часа ago