Сельская гаспадарка. Сакавік будзе актыўным

З пачатку тыдня аграрыі Дзятлаўшчыны прыступілі да вясенніх палявых работ. У ліку першых распачалі сезон з унясення мінеральных угнаенняў у ААТ “Дварэц-Агра”.

Па адным з палеткаў гаспадаркі лётае першая “ластаўка” аграрнай вясны  – самаходны апырсквальнік “Раса” на шынах ультранізкага ціску, што дазваляе яму заходзіць нават на пераўвільготненае поле. Вядзецца ўнясенне хлорыстага калію пад шматгадовыя травы з дапамогай прычапнога раскідвальніка.

За рулём тэхнікі – вопытны механізатар Сяргей Ляўкевіч. Як і ўсе калегі, ён рады першаму дню вясенніх работ і зараджаны на вынік. 

– У гаспадарцы дзве “Расы”, паспею за сезон папрацаваць на абедзвюх, – дзеліцца ён. – Цяпер раскідваю пад люцэрну цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні, затым перасяду на больш новы апырсквальнік з бочкай, каб уносіць КАС, будзем карміць азімыя. Рады, што нарэшце зіме канец і пачынаюцца актыўныя работы ў полі. Тэхніку падрыхтавалі надзейна, прайшлі тэхагляд, цяпер – толькі працуй!

На ўскрайку поля дзяжурыць МАЗ, які загружае ў самаходную машыну ўгнаенні. Яго вадзіцель Сяргей Лагута таксама не хавае эмоцый:

– Суровая зіма доўга трымала нас у напружанні. Не маглі дачакацца, каб пацяплела і распачаўся актыўны сезон палявых работ. Настрой – актыўна працаваць, каб атрымаць добры заробак. Усім хлебаробам жадаю лёгкага старту і поспехаў у справах, спрыяльнага надвор’я і добрага ўраджаю.

– Настрой на работу пазітыўны і актыўны, тым больш што сіноптыкі абяцаюць самае аптымальнае надвор’е: цэлы месяц без дажджоў, з плюсавой тэмпературай днём і невялікімі маразамі ноччу, – расказвае намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Дзяніс Тамкевіч. – Як толькі сыдзе снегавое покрыва і ў раслін пачнецца перыяд вегетацыі, пяройдзем да ўнясення сульфата амонію пад азімы рапс. Прыкладна праз паўтара тыдня плануем унясенне арганічных угнаенняў пад будучыя пасевы кукурузы, будзем ацэньваць сітуацыю па гатоўнасці палёў. На сёння ўжо правялі працэдуру закупкі пратручвальніка. У хуткім часе правядзём апрацоўку насення ад шкоднікаў і захворванняў. Праз два-два з паловай тыдні ў планах распачаць сяўбу яравога аўса.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

48 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

2 часа ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

16 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

19 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

23 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

23 часа ago