Сельская гаспадарка. На Дзятлаўшчыне паднімаюць зябліва

Да свайго прафесійнага свята аграрыі раёна падышлі завяршэннем комплексу асенніх палявых работ. У шэрагу гаспадарак ужо заканчваюць паднімаць зябліва, працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

У СГФ “АграМілк” на гэтым відзе работ працуе энерганасычаны “Джон Дзір-8430”, за рулём якога – малады механізатар Барыс Скулкін.

– Добры трактар, надзейны, – характарызуе сваю тэхніку трактарыст-машыніст, – атрымаў яго “ў спадчыну” ад хроснага, які даўно працуе ў гэтым сельгаспрадпрыемстве.  Сам ён перайшоў на кормаўборачны камбайн.

Пасля заканчэння Жыровіцкага каледжа Барыс Скулкін вярнуўся ў родны раён, дзе займаецца працай на зямлі, што яму падабаецца і атрымліваецца вынікова.

– Займаюся ворывам, культывацыяй, дыскаваннем, перавозкамі з прычэпам, – пералічвае механізатар. – Цяпер паднімаю зябліва, у дзень стараюся зрабіць 20 і больш гектараў.

Усім працаўнікам сяла Барыс Дзмітрыевіч жадае з нагоды прафесійнага свята моцнага здароўя, цярпення і шчыра любіць сваю справу.

– У найбліжэйшы час завершым паднімаць зябліва, на гэтым актыўныя работы ў полі скончаны да вясны, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Лежань. – На сёння ўзаралі больш за 1120 гектараў раллі, што складае больш за 91 % ад агульнай плошчы. Убралі кукурузу на зерне з ураджайнасцю 83,5 цэнтнера з гектара, на сілас – 263 цэнтнеры з гектара. Прадаўжаем унясенне арганічных угнаенняў. Ужо пасеялі азімыя пшаніцу, рапс і ячмень, прычым па першых дзвюх культурах павялічылі пасяўныя плошчы. Наперадзе – ачыстка насення, загатоўка і ўнясенне арганікі, каб упэўнена ўвайсці ў новы сезон.

У КСУП “Войневічы” асеннія палявыя работы таксама ідуць добрымі тэмпамі. Галоўны аграном КСУП “Войневічы” Іван Палуянцэвіч падрабязней расказаў пра тое, што адбываецца і плануецца ў бліжэйшы час:

– Паднімаем зябліва пад яравую сяўбу, цукровыя буракі і кукурузу. План 1266 гектараў, упэўнена ідзём да яго выканання. Завяршаем уборку цукровых буракоў, якія будзем адгружаць на завод-перапрацоўшчык згодна з графікам. Уносім арганічныя ўгнаенні і займаемся ачысткай насення.

На ворыве працуюць адразу тры трактары з васьмікорпуснымі плугамі, на адным з іх – вопытны механізатар Павел Сухецкі.

– Паспеў папрацаваь на розных палях, цяпер паднімаю зябліва тут, ва ўрочышчы Буртавым. Ужо заараў 15 гектараў, яшчэ трэць ад гэтага сёння зраблю. А калі поле добрае, можна і больш паспець.

Агульны вынік механізатара за асенні сезон – больш за 250 гектараў узаранага поля. Для яго сельская гаспадарка даўно стала не проста прафесіяй, карміліцай, а ладам жыцця, дзе разам з жонкай працуюць ужо не адзін год. Нават новыя элементы дэкору ў яго верны трактар МТЗ “Беларус-3022” выбіраюць разам.

Механізатар віншуе ўсіх аграрыяў раёна з надыходзячым святам, з нагоды якога работнікаў сельскай гаспадаркі чакае не толькі прэмія, але і законны выхадны:

– Жадаю ўсім добрых палеткаў, дастойных заробкаў і ўдачы ў полі, каб тэхніка не падводзіла, а вынікі павышаліся.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago