У ААТ “Граніт-Агра” працягваецца ўборка прамежкавых кулісных пасеваў: азімых зерневых у сумесі з азімай свірэпіцай.
Дагэтуль убраныя сельскагаспадарчыя культуры адразу ішлі на корм жывёлам, з сённяшняга дня – іх пачалі нарыхтоўваць на зіму. Работы вядуцца на полі паблізу вёскі Стараельня. На кормаўборачных камбайнах працуюць механізатары Мікалай Падвойскі і Дзмітрый Бандарэнка, на трактарах з прычэпамі зялёную масу адвозяць Пётр Паршук і Аляксей Лашкоўскі, на МАЗе – Міхаіл Нагорны. Таксама ідзе закладка сянажнай траншэі каля вёскі Лапушна. Кармы на пагрузчыку трамбуе Уладзімір Чайка. У сянажную траншэю плануецца закласці каля 600 тон зялёнай масы.
Акрамя гэтага, у гаспадарцы прадаўжаецца хімічная апрацоўка азімага рапсу. Пры спрыяльным надвор’і ўжо на гэтым тыдні пачнецца першы ўкос траў. Крыху пазней аграрыі будуць закладваць сіласныя траншэі, нарыхтоўваць сена і закручваць сянаж у стрэйч-плёнку. Усяго па гаспадарцы плануецца нарыхтаваць 21,4 тысячы тон сенажу, 417 тон сена і 30,3 тысячы тон сіласу, закруціць у рулоны каля 200 тон сенажу.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Алены МАЙСЕЙЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…