– Як гандаль? – цікаўлюся ў намесніка дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандра Сачыка.

– Глядзіце, ужо амаль усё разабралі, – адказвае. Амаль пусты кузаў грузавіка яскрава пацвярджае словы.

– А што прадавалі?

– Ячмень, пшаніцу, алейную рэдзьку. Ўсё пайшло на “ура”. Бульбы нават не хапіла, відаць, паедзем дагружаць.

Чарга па зерне стаяла і каля грузавіка ААТ “Граніт-Агра”. І тут гандаль ішоў бойка.

Фермеры прывезлі агародніну: капусту, моркву, буракі, цыбулю, часнык, перац. А яшчэ – яблыкі, рыбу, саджанцы пладовых дрэваў, расаду садовых суніц (клубніц).

У продажы быў шырокі выбар прыправаў, былі арэхі.

Сёння сельгаскірамашы адбыліся яшчэ у Гезгалах і Казлоўшчыне. А праз тыдзень – вялікі сельгаскірмаш у Дзятлаве.

Б. Варна

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации