27 мая ў 11 гадзін у аграгарадку Дварэц у рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім” адбудзецца свята лёну.
Запрашаем усіх жадаючых у аграгарадок Дварэц Дзятлаўскага раёна на традыцыйнае свята лёну. Беларускі лён — гэта гонар і багацце нашай краіны. Таму і праслаўляем лён і людзей, якія яго вырошчваюць і перапрацоўваюць.
У праграме свята:
- урачыстае адкрыццё свята лёну;
- ушанаванне лепшых працаўнікоў ААТ “Дварэцкі льнозавод”;
- “Вясёлая эстафета” сярод каманд аграпрамысловага комплексу раёна;
- канцэрт цыганскага ансамбля “Жемчуга” (горад Мінск);
- дэфіле юных мадэляў;
- дзіцячы конкурс касцюмаў з нетрадыцыйных матэрыялаў “Новы погляд”;
- выстава-продаж народных умельцаў Дзятлаўскага раёна;
- выступленне ўзорнага тэатра гульні роставых лялек “Dolls4all”;
- святочная дыскатэка для моладзі “Адпачываем разам”.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, можна будзе зрабіць аквагрым, набыць папкорн і салодкую вату.
Даведкі па тэлефонах: 2-15-48, 2-21-71 або на сайце ckdyatlovo.by.
Аргкамітэт
Фота мае ілюстрацыйны характар
2 Комментарии
Так 27 или 29 пройдет праздник? на картинке и в тексте разная информация
Приносим извинения за легкую дезинформацию. Правильная дата указана в тексте статьи, а картинку заменили