Саракі, сорак птахаў ляціць,
Сорак выраяў зноў на Радзіму,
На святую зямлю, дзе буяюць лясы
І халодныя снежныя зімы.
Раўнадзенства іх вабіць і подых вясны,
І буслянкі, і гнёзды на дрэвах.
Ах, як добра на гэтай мілейшай зямлі,
Чуцен радасці звон ў напевах.
І шчабечуць яны, і вітаюць вясну –
Сёння ж дзень небывалае сілы.
Мы змаглі перажыць, мы прагналі зіму,
У небе сонейка зноў засвяціла.
Саракі – свята вечнае, як гэты свет,
Як жыццё, як вясна, як надзея.
Хай прыходзіць яно кожны год да людзей,
Разам з ім хай душа маладзее.
Алена Абрамчык