8 Сакавіка – гэта не толькі свята жанчын, вясны і квецені. Напярэдадні гэтай даты мужчыны дружна ламаюць галаву над тым, як лепш павіншаваць сваіх любімых і калегаў па працы, а магазіны наперабой прапаноўваюць арыгінальныя падарункі. Кветкі ці шакалад, духі ці айфон, або простае-найдаражэйшае “Я цябе кахаю” – пацікавімся, якія падарункі дзятлаўскія рыцары лічаць самымі важнымі.

АЛЯКСАНДР-КАМАРОЎ

АЛЯКСАНДР КАМАРОЎ, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама:

— Лепшы падарунак – увага, дабрыня і любоў блізкіх. Калі жанчыну любяць, яна прыгажэе, з’яўляецца бляск у вачах, калі жанчына акружана мужчынскай увагай, яна сама пачынае квітнець, як першацвет, асабліва ў сакавіцкія дні. А кветкі і падарункі – гэта толькі дадатак да пералічана вышэй. Усім жанчынам зычу здароўя, кахання, сямейнага шчасця і дабрабыту.

ЮРЫЙ-БОРТНІК

ЮРЫЙ БОРТНІК, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна:

— Па-мойму, лепшым падарункам для жанчын ва ўсе часы з’яўляюцца кветкі. У жаночае свята – гэта цюльпаны, першыя, свежыя і радасныя вясновыя сімвалы. Падарункі павінны прыносіць радасць, а я ведаю, што мая жонка вельмі любіць кветкі. Таму абавязкова стараюся з нагоды свята падарыць ёй вясновы букет. Усім дзятлаўчанкам жадаю прыгажосці, вясновага настрою, радасці і ўдачы.

УЛАДЗІМІР-КАЗАК

УЛАДЗІМІР КАЗАК, старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

— Вядома, самы важны падарунак для кожнай жанчыны – гэта ўвага мужчыны. У сённяшні час вечнай мітусні і занятасці нашы жанчыны чакаюць ад нас увагі, надзейнасці, падтрымкі. І, вядома, трэба не пераставаць здзіўляць сваіх любімых, рабіць прыемныя сюрпрызы, у тым ліку, з нагоды свята. Дарагія жанчыны, няхай вас заўжды акружаюць самыя лепшыя, самыя дастойныя мужчыны. Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

ВАЛЯНЦІН-ПАЛУХІН

ВАЛЯНЦІН ПАЛУХІН, педагог музыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава:

— Не адступаючы ад мудрых традыцый, прыдуманых не намі, лічу лепшым вясновым падарункам кветкі. У нашай сям’і гэта амаль заўжды ружы. Не стараюся дарыць песенных падарункаў, бо ў мяне і ў жонкі праца звязана з музыкай. Яшчэ адзін важны падарунак (і не толькі ў свята) – дапамагчы сваёй палавінцы, даць магчымасць адпачыць ад хатніх клопатаў. Усім цудоўным прадстаўніцам чалавецтва жадаю вясны ў душы і нязгаснай маладосці.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации