Самы народны банк

Сёлета адзін з лідараў банкаўскай сістэмы нашай краіны – ААТ “Белаграпрамбанк” адзначае сваё 35-годдзе.

Летапіс поспеху кожнай арганізацыі пішуць людзі, прафесіяналы, нераўнадушныя да сваёй справы, гісторыя фінансавай установы пачалася ў далёкім 1991 годзе. Тры з паловай дзесяцігоддзі ўдасканальвалася сістэма паслуг, пашыралася кліенцкая база, укараняліся сучасныя стандарты якасці абслугоўвання і перадавыя тэхналогіі, наладжвалася супрацоўніцтва.

Першапачаткова спецыялізуючыся на падтрымцы аграрнага сектара эканомікі, з гадамі ўстанова набыла шматпрофільнасць, стала неад’емнай часткай кожнага рэгіёна, бізнесу і прадпрыемстваў, людзей рознага ўзросту. Напярэдадні юбілейнай даты пазнаёмімся з тымі, хто ўнёс важкі ўклад у гісторыю Цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 горада Дзятлава Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, і тымі, для каго сёння банкаўская сфера – неад’емная частка жыцця.

Моцныя традыцыямі

ААТ “Белаграпрамбанк” – спадчыннік савецкага Аграпрамбанка і Дзяржбанка СССР, народжаны ва ўмовах, калі ў Беларусі існаваў магутны сельскагаспадарчы сектар эканомікі, у якім прадаўжаліся распачатыя ў СССР рэформы, аднак ужо без фінансавання з цэнтра. Заснавальнікамі новага банка сталі 33 юрыдычныя асобы – прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы аграпрамысловага комплексу; былі далучаны акцыянеры.

Заслужаны ветэран банкаўскай сферы Лілія Лазюк, якая прысвяціла роднаму аддзяленню 36 гадоў плённай працы, успамінае, як гэта было:

– Прыйшла працаваць тады яшчэ ў Дзяржбанк у 1975 годзе пасля заканчэння Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума. Ён размяшчаўся ў гэтым самым будынку на другім паверсе. Мы аказвалі паслугі прадстаўнікам прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю – усё, акрамя работы з фізічнымі асобамі. Наш калектыў налічваў 56 чалавек, кіраўніком на працягу доўгага часу быў Эдвард Кулеш (выдатнік ААТ “Белаграпрамбанк” за № 2) – вялікі энтузіяст сваёй справы.  Сама я прайшла ўвесь шлях прафесійнага станаўлення: пачынала эканамістам крэдытнага аддзела, узначальвала валютны аддзел, была намеснікам кіраўніка і з канца 2000 года – кіраўніком аддзялення банка. Работа ў нашым банку была наладжана на партнёрскіх узаемаадносінах з кліентамі, узаемнай падтрымцы і сяброўстве ў калектыве, дзе кожны гатовы падставіць плячо. Мы не проста выконвалі даведзеныя паказчыкі, а пастаянна знаходзіліся ў лідарах сярод усіх аддзяленняў рэспублікі. З 1991 года вядзе свой адлік гісторыя ААТ “Белаграпрамбанк”, у якую мы ўпісалі свае яркія старонкі. З гонарам хачу адзначыць, што наша аддзяленне адно з першых пачало працаваць з пластыкавымі карткамі “Белкарт”, якія сёння паказалі сябе аднымі з самых надзейных. З імі ў банк прыйшла імклівая плынь тэхнічнага прагрэсу, якая не спыняецца і сёння.

90-я гады вызначыліся перыядам фарміравання заканадаўчай базы ў сферы банкаўскай дзейнасці. Спецыялісты Белаграпрамбанка, пераважная большасць якіх прайшла школу Дзяржбанка СССР, разумелі важнасць фінансавай дысцыпліны ў валютнаабменных і іншых аперацыях, вырашэнні пытанняў наступнага вяртання выдадзеных крэдытаў.

Людзі працуюць для людзей

Дастойным прадаўжальнікам справы старэйшага пакалення стаў сённяшні калектыў ЦБП № 422 у горадзе Дзятлаве Рэгіянальнай дырэкцыі ААТ “Белаграпрамбанк” на чале з яго начальнікам Сяргеем Клімко. Гэта невялікая, але дружная каманда аднадумцаў. Цэнтр ажыццяўляе ўсе аперацыі банкаўскай сферы, дапамагае кліентам развіваць бізнес з дапамогай крэдытавання, адкрывае банкаўскія ўклады і многае іншае. Распрацаваны плацежныя тэхналогіі, уведзены самыя сучасныя сэрвісы і паслугі.

Клопат пра кожнага кліента – у прыярытэце супрацоўнікаў ЦБП. Карпаратыўным кліентам банк прапануе тыя паслугі, якія сапраўды запатрабаваны бізнесам тут і цяпер. Адпаведна плана развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 год у банку магчыма інвестыцыйнае крэдытаванне на прадукты “Моцныя рэгіёны” і “Турыстычная дзейнасць”. Карыстаюцца попытам карпаратыўныя банкаўскія картки, якія могуць быць выпушчаны як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. Банк прадастаўляе шырокі спектр паслуг як пастаянным, так і новым кліентам. Акрамя стандартных Smart-пакетаў, прапануюцца дадатковыя, з улікам індывідуальных запытаў: для ініцыятыўных і актыўных жанчын – пакет паслуг “Чаго хочуць жанчыны”, спецыяльная праграма падтрымкі прадпрымальнікаў на першых этапах дзейнасці бізнесу – “Сваімі рукамі”, для прафсаюзных арганізацый – пакет паслуг “Прафсаюз”.

Родны, стыльны, перспектыўны

Усё гэта можна сказаць пра кожны з цэнтраў банкаўскіх паслуг “Белаграпрамбанка”. У Дзятлаўскім ЦБП для зручнасці кліентаў абсталявана ўтульная зала з асобнымі касавымі кабінамі, электроннай чаргой, функцыянуюць тры адкрытыя рабочыя месцы, дзе кансультантам можна задаць любыя хвалюючыя пытанні. Для наведвальнікаў з абмежаванымі магчымасцямі – пандус і кнопка выкліку. Будынак банка, размешчаны ў цэнтры Дзятлава, упрыгожвае горад і знаходзіцца ў крокавай даступнасці для гараджан і гасцей райцэнтра.

Як зацікавіць кліента новым прадуктам або паслугамі, прадоўжыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, расказала начальнік аддзела рознічных продажаў Валянціна Ляшчун, якая прайшла ўсе прыступкі прафесійнага росту ў родным банку, пачынала касірам, а сёння ўжо сама з’яўляецца настаўніцай для маладых спецыялістаў:

– Наш банк славіцца высокім узроўнем абслугоўвання кліентаў. Ветлівы, граматны персанал, аператыўнае рашэнне любых пытанняў, індывідуальны падыход у правядзенні розных банкаўскіх аперацый – усё гэта неад’емныя аспекты работы. У цэнтры ўвагі – людзі рознага ўзросту. Дапамагаем ім у афармленні крэдытаў на пэўныя патрэбы (папулярнасцю карыстаюцца спажывецкія і на пакупку аўтамабіля), тлумачым умовы размяшчэння ўкладаў, займаемся афармленнем разнастайных банкаўскіх картак. Кожнаму кліенту параім найлепшае, як свайму роднаму.

Напрыклад, людзі старэйшага пакалення, акрамя асноўнага спектра паслуг, ёсць абслугоўванне ў межах пенсійнай карткі “Забота”, па якой можна атрымаць скідкі і манібэк.

Моладзь таксама ахоплена адукацыйнымі акцыямі і мерапрыемствамі, прысвечанымі фінансам. Спецыялісты цэнтра банкаўскіх паслуг – частыя госці ў школах, дзе праводзяць не толькі асвету разам з сімвалам “Белаграпрамбанка” Агрыкам, але і конкурсы, віктарыны з прызамі.

Для бацькоў, якія хочуць загадзя паклапаціцца аб дабрабыце сваіх дзяцей, у банка існуе дзіцячая ашчадная праграма “Расти большой!”. Гэта магчымасць афармлення доўгатэрміновага ўкладу на імя дзіцяці ў выбранай валюце, які да дасягнення паўналецця можа назапасіць істотную суму на адукацыю або іншыя мэты. Ёсць і прыемныя бонусы – падарунак да Дня нараджэння і доступ да крэдыта “Студэнцкі”.

Штогод на Дзятлаўшчыне праводзіцца тыдзень фінансавай адукаванасці, што, па меркаванні работнікаў банка, спрыяе фарміраванню навыкаў карыстання фінансамі ў грамадзян, вучыць адчуваць сябе больш упэўнена ў свеце электронных грошай, падказвае, як не стаць ахвярай махляроў.

У адной камандзе з кліентамі

Супрацоўнікі ЦБП № 422 у горадзе Дзятлаве заўсёды знойдуць цікавую прапанову для кожнага кліента. Таксама цэняць тут і сваіх людзей: з павагай ставяцца да заслужаных работнікаў банка, якія з радасцю наведваюць родны калектыў; заўсёды дапамогуць пачынаючым кваліфікаванай падтрымкай або сяброўскай парадай. Такое меркаванне падзяляе малады спецыяліст ЦБП № 422 Надзея Лаўнік, якая прыйшла сюды з сельскагаспадарчай сферы і знайшла сваё прызванне.

– Напачатку было нялёгка з-за вялікага аб’ёму новай інфармацыі, – дзеліцца дзяўчына. – Але маё старанне, падтрымка вопытных калег-настаўнікаў Вольгі Іода, Вольгі Пачабыт, Таццяны Лічык дапамаглі зразумець сутнасць работы і ўмацавацца ў ведах. Стараюся браць прыклад з вопытных прафесіяналаў і адпавядаць.

У ААТ “Белаграпрамбак” прадастаўляюць паслугі, якія патрэбны бізнесу або фізічным асобам тут і цяпер, усе яны распрацаваны зразумела і даступна, а спецыялісты дазваляюць кожнаму наведвальніку задаволіць свой запыт.

–   Фінансавы дабрабыт кліентаў – наш галоўны прыярытэт, – адзначае Сяргей Клімко. – З нагоды 35-гадовага юбілею ААТ “Белаграпрамбанк” наш калектыў выказвае сваім партнёрам, кліентам, наведвальнікам словы ўдзячнасці за шматгадовае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Жадаем усім здароўя, стабільнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Хачу падзякаваць ветэранам банкаўскай сферы, якія стаялі ля вытокаў, працавалі ў нашай сістэме дзесяцігоддзямі і зрабілі важкі ўклад у яе станаўленне. Для мяне ЦБП – гэта дружная каманда аднадумцаў, адданая агульнай справе. Разам мы вырашаем надзённыя пытанні, удзельнічаем у раённых і абласных акцыях, суботніках, рэспубліканскіх ініцыятывах, у многіх з якіх выступаем спонсарамі і партнёрамі. Ганаруся тым, што нашы адказныя, граматныя, працавітыя спецыялісты робяць свой уклад у гісторыю фінансавай установы. “Балаграпрамбанк” ідзе ў нагу з часам і будзе дасягаць новых вышыняў. Працуючы для кліентаў, мы прыносім карысць нашаму грамадству і роднай краіне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Национальный конкурс по созданию туристического символа Беларуси стартует в июне 2026 года

Президиум Совета Министров принял решение о проведении национального конкурса "Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё", который…

5 минут ago

Когда безопасность начинается с детства

Обучающие мероприятия формируют у малышей ответственное отношение к собственной безопасности и безопасности окружающих. Чем раньше…

48 минут ago

З рэдакцыйнай пошты. Куточак Дзятлаўшчыны, што ў сэрцы назаўжды

На адрас рэдакцыі прыйшоў ліст ад жыхаркі аграгарадка Заямнае Стаўбцоўскага раёна, ураджэнкі вёскі Бубны Данілавіцкага…

1 час ago

Пытанне – адказ. Што павінна насцярожваць бацькоў у паводзінах дзяцей?

Пытанне: як непаўналетніх у наш час уцягваюць у збыт наркотыкаў? Адказвае старшы інспектар інспекцыі па…

1 час ago

Пытанне – адказ. Падлетак і інтэрнэт: важна ведаць

Пытанне: што трэба ведаць бацькам падлеткаў аб рызыках, якія падпільноўваюць дзяцей у інтэрнэце? Адказвае памочнік…

3 часа ago

Вядзём барацьбу з каранціннымі шкоднікамі

Амерыканскі белы матылёк – адзін з небяспечных шкоднікаў, адрозніваецца пражэрлівасцю і ўсяеднасцю, а таму ўяўляе…

5 часов ago